Цела даўжынёю 4—6 мм, выпуклае, прыкрытае бліскучымі надкрыламі. Вусікі кароткія, ротавы апарат грызучага тыпу.
Паштовая марка Беларусі
Маюць яркую (перасцерагальную) афарбоўку. Іх надкрылы ад светла-карычневага да карычнева-чырвонага колеру з сямю бялёсымі плямамі, парамі размешчанымі па абодва бакі ад цэнтра ў чатыры рады. Грудны шчыт чырванавата-карычневы. Вусікі і ногі карычневыя.
Лаўрова Н. К.Божыя кароўкі//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.—575 с., іл.— 10 000 экз.