Карпусны камісар
Карпусны камісар | |
---|---|
Карпусны́ каміса́р — воінскае званне вышэйшага ваенна-палітычнага саставу Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі. Папярэдняе званне — дывізіённы камісар, наступнае званне — армейскі камісар 2-га рангу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Званне ўведзена пастановамі Савета Народных Камісараў № 2590 для сухапутных і паветраных сіл РСЧА і № 2591 для марскіх сіл РСЧА ад 22.09.1935. Абвешчана Загадам Народнага Камісара абароны № 144 ад 26.09.1935.
Званне ліквідавана ў кастрычніку 1942 года. Карпусным камісарам прысвоена агульнавайсковае воінскае званне згодна з займаемай пасадай[1].
малодшае званне: Дывізіённы камісар |
Карпусны камісар |
старэйшае званне: Армейскі камісар 2-га рангу |
- Эквівалентныя чыны
Род войскаў | Адпаведнае званне / пасада |
---|---|
У камандным складзе | |
Агульнавайсковае званне | Камкор (да 7 мая 1940 г.) Генерал-лейтэнант (з 7 мая 1940 г.) |
Народны камісарыят унутраных спраў СССР | Камісар дзяржаўнай бяспекі 3-га рангу [2], уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года і па 6 ліпеня 1945 года (ваеннаслужачыя пагранічных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА) |
Ваенна-Марскі Флот СССР | Флагман 1-га рангу (да 7 мая 1940 г.) Віцэ-адмірал (з 7 мая 1940 г.) |
У начальніцкім складзе | |
у сухапутных і ваенна-паветраных сілах | Карінжынер |
у ваенна-марскіх сілах | Інжынер-флагман 1-га рангу |
у ваенна-гаспадарчым складзе ўсіх родаў войскаў | Карінтэндант |
у ваенна-юрыдычным складзе ўсіх родаў войскаў | Карваенюрыст |
у ваенна-медыцынскім складзе ўсіх родаў войскаў | Карурач |
у ваенна-ветэрынарным складзе ўсіх родаў войскаў | Карветурач |
Знакі адрознення
[правіць | правіць зыходнік]У пятліцах колер адпаведнага роду войскаў — тры ромбы, чорная акантоўка. Эмблемы роду войскаў да 1940 года ў пятліцах ваенна-палітычнага складу адсутнічалі, затым былі ўведзены Загадам НКА № 226 ад 26 ліпеня 1940. Шаўроны (вугольнікі) на рукавах адсутнічаюць. На прыналежнасць да ваенна-палітычнага складу паказваў нарукаўны знак у выглядзе пунсовай зоркі з сярпом і молатам[3].
Прысваенне звання
[правіць | правіць зыходнік]- 22.11.1935 — Якаў Лазаравіч Авінавіцкі (1897—1938)
- 22.11.1935 — Артур Хрысціянавіч Артузаў (1891—1937)
- 20.11.1935 — Марк Фёдаравіч Бярозкін (1901—1951)
- 20.11.1935 — Ян Карлавіч Берзін (1889—1938)[4]
- 20.11.1935 — Іван Рыгоравіч Няронаў (1897—1937)
- 20.11.1935 — Іван Паўлавіч Петухоў (1895—1942)
- 20.11.1935 — Архіп Пракопавіч Пракоф'еў (1895—1939)
- 20.11.1935 — Бенедыкт Усцінавіч Траянкер (1900—1938)
- 20.11.1935 — Андрэй Васільевіч Хрулёў (1892—1962)
- 20.11.1935 — Віктар Мікалаевіч Шастакоў (1893—1938)
- 20.11.1935 — Аляксей Пятровіч Ярцаў (1895—1938)
- 20.11.1935 — Рыгор Герасімовіч Ястрабаў (1884—1957)
- 23.11.1935 — Фёдар Якаўлевіч Карын (1896—1937)
- 23.11.1935 — Ота Отавіч Штэйнбрук (1892—1937)
- 26.11.1935 — Ізраіль Барысавіч Разгон (1892—1937)
- 28.11.1935 — Мартын Янавіч Апсе (1893—1942)
- 28.11.1935 — Аўгуст Мартынавіч Бітэ (1893—1939)
- 28.11.1935 — Трафім Кірылавіч Гаварухін (1896—1966)
- 28.11.1935 — Ісаак Майсеевіч Грынберг (1899—1938)
- 28.11.1935 — Лазар Якаўлевіч Грубер (1897—1937)
- 28.11.1935 — Мікалай Ільіч Ільін (1895—1938)
- 28.11.1935 — Іосіф Фадзеевіч Немерзелі (1895—1938)
- 28.11.1935 — Навум Іосіфавіч Арлоў (1894—1937)
- 28.11.1935 — Фёдар Яфімавіч Радзівонаў (1897—1937)
- 28.11.1935 — Мікалай Аркадзьевіч Саўко (1898—1937)
- 28.11.1935 — Канстанцін Рыгоравіч Сідараў (1884—1939)
- 28.11.1935 — Мордух Лейбавіч Харош (1899—1937)
- 28.11.1935 — Яфім Апанасавіч Шчадзенка (1885—1951)[5]
- 29.11.1935 — Леў Барысавіч Рошаль (1896—1940)
- 16.12.1935 — Стэфан Іосіфавіч Мрачкоўскі (1885—1967)
- 17.01.1936 — Леў Мікалаевіч Захараў (Мэер) (1899—1937)
- 15.02.1937 — Рыгор Аляксеевіч Зіноўеў (1896—1938)
- 15.02.1937 — Сямён Анціпавіч Скварцоў (1894—1938)
- 31.07.1937 — Фёдар Віктаравіч Рыбін (1896—1939)
- 31.12.1937 — Піліп Іванавіч Голікаў (1900—1980)[6]
- 17.02.1938 — Аляксандр Аляксандравіч Булышкін (1893—1961)
- 17.02.1938 — Якаў Васільевіч Волкаў (1898—1963)
- 17.02.1938 — Пётр Іванавіч Лавухін (1899—1967)
- 17.02.1938 — Міхаіл Раманавіч Шапашнікаў (1899—1938)
- 19.11.1938 — Сяргей Парфянавіч Ігнацьеў (1902—1984)
- 09.02.1939 — Мікалай Іванавіч Бірукоў (1901—1974)[7]
- 09.02.1939 — Аляксандр Іванавіч Запарожац (1899—1959)[8]
- 09.02.1939 — Канстанцін Мікалаевіч Зімін (1901—1944)
- 09.02.1939 — Андрэй Сямёнавіч Нікалаеў (1902—1942)
- 09.02.1939 — Іван Васільевіч Рогаў (1899—1949)[9]
- 09.02.1939 — Фёдар Аляксеевіч Сямёнаўскі (1901—1941)
- 27.04.1939 — Аляксей Мікалаевіч Мельнікаў (1900—1967)
- 05.05.1939 — Іван Захаравіч Сусайкоў (1903—1962)
- 04.07.1939 — Уладзімір Мікалаевіч Барысаў (1901—?)
- 02.09.1939 — Мікалай Мікалаевіч Вашугін (1900—1941)
- 02.09.1939 — Фёдар Фядотавіч Кузняцоў (1904—1979)[10]
- 14.11.1939 — Цімафей Лявонавіч Нікалаеў (1899—1960)
- 26.04.1940 — Дзмітрый Сяргеевіч Лявонаў (1899—1981)
- 26.04.1940 — Павел Кузьміч Смірноў (1890—1963)
- 19.06.1940 — Дзмітрый Апанасавіч Гапановіч (1896—1952)
- 19.06.1940 — Якаў Аляксеевіч Даронін (1900—1989)
- 19.06.1940 — Аляксей Сяргеевіч Жалтоў (1904—1991)
- 19.06.1940 — Сяргей Канстанцінавіч Кажэўнікаў (1904—1956)
- 19.06.1940 — Аляксандр Філарэтавіч Калабякоў (1896—1958)
- 19.06.1940 — Аляксандр Якаўлевіч Фаміных (1901—1976)
- 08.08.1940 — Сямён Ягоравіч Захараў (1906—1986)
- 22.10.1940 — Уладзімір Мікалаевіч Багаткін (1903—1956)
- 22.10.1940 — Рыгор Саламонавіч Шыманоўскі (1891—1965)
- 27.12.1940 — Пётр Акімавіч Дзіброва (1901—1971)
- 27.12.1940 — Павел Сцяпанавіч Сцяпанаў (1901—1977)
- 1941 — Мікалай Мікалаевіч Кляменцьеў (1897—1954)
- 09.12.1941 — Фама Паўлавіч Якаўлеў (1900—1971)
- 05.02.1942 — Мікалай Канстанцінавіч Смірноў (1902—1973)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Камісар (у вайсковым падраздзяленні)
- Воінскія званні і знакі адрознення РСЧА 1935—1940
- Воінскія званні і знакі адрознення РСЧА 1940—1943
Зноскі
- ↑ Решение ГКО от 9 октября 1942 года.
- ↑ Веремеев Ю. Г. Анатомия армии. Таблицы воинских званий Русской Армии. Рабоче-Крестьянская Красная Армия 1935—1940 гг.
- ↑ Приказ НКО СССР № 176 от 3 декабря 1935 года.
- ↑ З 1937 года — армейскі камісар 2-га рангу.
- ↑ З 1937 года — армейскі камісар 2-га рангу, з 1939 года — армейскі камісар 1-га рангу.
- ↑ З 1938 года — камкор.
- ↑ З 1940 года — армейскі камісар 2-га рангу.
- ↑ З 1940 года — армейскі камісар 2-га рангу, з 1941 года — армейскі камісар 1-га рангу.
- ↑ З 1939 года — армейскі камісар 2-га рангу.
- ↑ З 1941 года — армейскі камісар 2-га рангу.