Флагман 1-га рангу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пагон Флагмана 1-га рангу

Фла́гман 1-га ра́нгу — воінскае званне Марскіх Сіл Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі Саюза ССР (МС РСЧА СССР)[1] было ўведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 22 верасня 1935 года[2] і зацверджана пастановай Савета Народных Камісараў СССР № 2591 для Марскіх Сіл РСЧА СССР ад 22 верасня 1935 года і абвешчана загадам Народнага Камісара абароны № 144 ад 26 верасня 1935 года. Званне флагман флоту 1-га рангу было адменена 7 мая 1940 года ў сувязі з увядзеннем новых званняў зацверджаных Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР «Аб устанаўленні воінскіх званняў вышэйшага каманднага саставу Ваенна-Марскога Флоту».

Вышэй флагмана 2-га рангу, ніжэй флагмана флоту 2-га рангу. Адпавядала званням камкора, карпуснога камісара, карваенюрыста.

Парадак прысваення і пазбаўлення звання[правіць | правіць зыходнік]

Для ваеннаслужачых каманднага і начальніцкага складу, якія мелі ваеннае званне камбрыг (і яму адпаведныя ваенныя званні) і вышэй, тэрмінаў выслугі ў ваенных званнях не ўстанаўліваўся. Прысвойванне гэтым ваеннаслужачым званняў камдзіваў і вышэйшыя камандныя званні (і адпаведныя ім ваенныя званні) ажыццяўлялася рашэннем Народнага Камісара Абароны СССР. Прысваенне чарговых ваенных званняў да камкора ўключна (і ім адпаведных) ажыццяўлялася загадамі Народнага Камісара Абароны Саюза ССР.

Пазбаўленне ваеннага звання камдзіва і вышэй (і ім адпаведных) ажыццяўляецца па прысуду суда, зацверджаным Урадам Саюза ССР.

Прысваенне звання[3][правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. з 1938 года, Марскія Сілы РСЧА СССР сталі называцца ВМФ СССР, пасля Пастановы ЦВК і СНК СССР №120/2204 ад 30.12.1937 года: «Аб утварэнні народнага камісарыята Ваенна-Марскога Флоту СССР» (абвешчана загадам Народнага Камісара абароны № 5 ад 8.01.1938 года).
    Да канца 1939 года канчаткова зацвердзілася найменне — Ваенна-Марскі Флот Саюза ССР (ВМФ СССР). Напрыклад: Загад НК ВМФ № 431 ад 22.10.1939 г., зацвердзіў палажэнне аб узнагароджанні значком «Выдатнік Ваенна-Марскога Флоту Саюза ССР», і значок з моманту ўстановы вырабляўся з надпісам «Выдатнік ВМФ».
  2. «Аб увядзенні персанальных ваенных званняў начальніцкага складу РСЧА»
  3. Больш падрабязныя дадзеныя аб прысваенні званняў змяшчае «Спіс флагманаў флоту 1-га рангу, флагманаў флоту 2-га рангу, флагманаў 1-га рангу, флагманаў 2-га рангу Марскіх сіл РСЧА СССР (1935-1940)»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]