Ян Карлавіч Берзін
Ян Карлавіч Берзін | |
---|---|
лат.: Pēteris Ķuzis | |
Дата нараджэння | 13 (25) лістапада 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 ліпеня 1938[1] (48 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | генерал і армейскі камісар 2-га рангу |
Камандаваў | Галоўнае разведвальнае ўпраўленне СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Карлавіч Бе́рзін, сапраўднае імя Петэрсіс Янавіч Кю́зіс (лат.: Pēteris Ķuzis; 13 (25) лістапада 1889, Яўнпілс, Курляндская губерня — 29 ліпеня 1938[1], Камунарка[d], Маскоўская вобласць ці Lubyanka Building[d]) — адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў савецкай ваеннай разведкі, армейскі камісар 2-га рангу (1937).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1905 года быў членам латышскай сацыял-дэмакратычнай партыі. Падчас першай расійскай рэвалюцыі знаходзіўся ў атрадах рабочай міліцыі ў Ліфляндскай губерні. У маі 1906 года паранены і арыштаваны. У 1907 годзе прысуджаны да 8 гадоў пазбаўлення волі, але з прычыны непаўналецця тэрмін скарочаны да 2 гадоў.
Пасля вёў рэвалюцыйную сацыялістычную прапаганду ў Рызе. У 1911 годзе зноў арыштаваны і асуджаны да высылкі на пасяленне ў Іркуцкую губерню, адкуль збег у 1914, здабыўшы фальшывыя дакументы на імя Берзіна.
У часы Першай сусветнай вайны ўхіліўся ад прызыву, вёў падрыўную агітацыю сярод салдат Паўночна-Заходняга фронту. У 1916 годзе прыбыў у Петраград, стаў члам Выбаргскага і Петраградскага раённых камітэтаў бальшавікоў. У снежні 1917—сакавіку 1919 працаваў у НКУС РСФСР, займаў пасаду намесніка загадчыка аддзелам мясцовага кіравання, удзельнічаў у падаўленні Яраслаўскага паўстання 1918 года. У сакавіку—маі 1919 быў намеснікам наркама ўнутраных спраў Савецкай Латвіі. З мая 1919 года служыў у РСЧА. Кіраваў Асобым аддзелам 15-й арміі да лістапада 1920 года. Са снежня 1920 года быў у рэгістрацыйным упраўленні (папярэднік ГРУ СССР) Палявога штаба РВСР, з 1921 года намеснік яго начальніка.
У 1922 годзе з разведвальнай мэтай наведаў Чэхаславакію, Германію і Францыю. З сакавіка 1924 па красавік 1935 займаў пасаду начальніка Разведупраўлення Штаба РСЧА. Актыўна супрацоўнічаў з Камінтэрнам. Стварыў шырокую агентурную сетку за мяжой, займаўся падрыхтоўкай да разгортвання партызанскай барацьбы на выпадак вайны.
У 1935—1936 гадах быў намеснікам камандуючага Асаблівай Чырванасцяжнай Далёкаўсходняй арміяй па палітчастцы. Далей, з верасня 1936 па май 1937, з’яўляўся галоўным ваенным саветнікам у Іспаніі. Пасля вяртання ў СССР займаў пасаду кіраўніка разведвальнага ўпраўлення Генштаба РСЧА (чэрвень—лістапад 1937).
Арыштаваны ў 1937 годзе. Прысуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда да вышэйшай меры пакарання па абвінавачванні ва ўдзеле ў тэрарыстычнай дзейнасці. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- М. Ю. Моруков. Берзин Ян Карлович // Большая российская энциклопедия.
Зноскі
- ↑ а б Берзин Ян Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Нарадзіліся 25 лістапада
- Нарадзіліся ў 1889 годзе
- Нарадзіліся ў Курляндскай губерні
- Памерлі 29 ліпеня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Маскоўскай вобласці
- Памерлі ў Маскве
- Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка»
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Рэпрэсаваныя военачальнікі
- Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі
- Бальшавікі
- Разведчыкі СССР
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Рэвалюцыянеры Латвіі