Фама Паўлавіч Якаўлеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фама Паўлавіч Якаўлеў
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1900(1900-10-17)
Месца нараджэння в. Града, Віцебскі раён
Дата смерці 18 лістапада 1971(1971-11-18) (71 год)
Прыналежнасць Расійская імперыяРасійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў РСЧА
Гады службы з 1920
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1944 Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Фама́ Па́ўлавіч Я́каўлеў (17 кастрычніка 1900, в. Града, Віцебскі раён[1] — 18 лістапада 1971) — член Ваеннага савета  (руск.) Далёкаўсходняга фронту, генерал-лейтэнант (1944)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і рабочых[1]. На ваеннай службе з 1920[1]. Удзельнік Грамадзянскай вайны на Паўднёвым  (руск.) і Туркестанскім  (руск.) франтах[1].

Скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя М. Г. Талмачова  (руск.) ў 1933 годзе[1]. У 1922—1935 гадах камандзір узвода, палітрук роты, вайсковы камісар  (руск.) палка. У 1937—1939 ваенкам  (руск.) вучылішча, дывізіі, корпуса. З 1939 начальнік палітычнага ўпраўлення 2-й Асобнай Чырванасцяжнай арміі, з 1940 начальнік Упраўлення палітычнай прапаганды Далёкаўсходняй акругі.

У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года член Ваеннага савета Далёкаўсходняга фронту[1], у студзені-сакавіку 1943 года на Волхаўскім фронце[1]. Удзельнік Парада Перамогі. З 1945 начальнік палітычнага аддзела Вышэйшай афіцэрскай школы. Памёр у 1971.

Званні[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»[3].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Яковлев Фома Павлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 716. — 737 с.
  2. Хроника великой войны. Яковлев, Фома Павлович. Биография Архівавана 11 верасня 2016.
  3. ЭЛЕКТРОННЫЙ БАНК ДОКУМЕНТОВ «ПОДВИГ НАРОДА В ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЕ 1941—1945 ГГ.»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]