Армейскі камісар 1-га рангу
Арме́йскі каміса́р 1-го ра́нгe — вышэйшае воінскае званне ў Чырвонай Арміі і Ваенна-марскім флоце СССР для ваенна-палітычнага складу. До 7 мая 1940 адпавядала агульнавайсковаму званню камандарма 1-га рангу і флоцкаму званню флагман флоту 1-га рангу. Пасля ўвядзення генеральскіх і адміральскіх званняў 7 мая 1940, дакладнай адпаведнасці агульнавайскавому і флоцкаму званням вышэйшага каманднага складу ўстаноўлена не было.
Малодшае воінскае званне — армейскі камісар 2-га рангу.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Уведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 22.09.1935 года «Аб увядзенні персанальных воінскіх званняў начальніцкага складу РСЧА».
У лістападзе 1942 года спецыяльныя воінскія званні былі скасаваныя, меўшым іх ваеннаслужачым прысвоены адпаведныя агульнавайсковыя званні. Звычайна мяркуюць, што воінскае званне армейскага камісара 1-га рангу адпавядала званню генерал арміі, але пры пераатэстацыі адзіны тады армейскі камісар 1-га рангу Шчадзенка атрымаў воінскае званне генерал-палкоўнік.
- Эквівалентныя чыны
Род войскаў | Адпаведнае званне/пасада |
---|---|
У камандным складзе | |
Агульнавайсковае званне | Камандарм 1-га рангу |
Народны камісарыят унутраных спраў СССР | Камісар дзяржаўнай бяспекі 1-га рангу[1], уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года (скасавана указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6.7.1945.) |
Ваенна-марскі флот СССР | Флагман флоту 1-га рангу |
Парадак прысваення і пазбаўлення звання[правіць | правіць зыходнік]
Для ваеннаслужачых каманднага і начальніцкага складу, якія мелі ваеннае званне камбрыг (і яму адпаведныя ваенныя званні) і вышэй, тэрмінаў выслугі ў ваенных званнях не ўстанаўліваўся. Прысвойванне гэтым ваеннаслужачым званняў камдзіваў і вышэйшыя камандныя званні (і адпаведныя ім ваенныя званні) ажыццяўлялася рашэннем Народнага Камісара Абароны СССР. Званнi камандарма 1-га і 2-га рангу, флагмана флоту 1-га і 2-га рангу, армейскага камісара 1-га і 2-га рангу (і ім адпаведныя) — прысвайваліся пастановай Урада Саюза ССР па прадстаўленні Народнага Камісара Абароны Саюза ССР.
Зніжэнне ў званні дапускалася толькі ў выключных выпадках і толькі па асобай пастанове Урада Саюза ССР.
Пазбаўленне ваеннага звання камдзіва і вышэй (і ім адпаведных) ажыццяўлялася па прысуду суда, зацверджанаму Урадам Саюза ССР.
Знакі адрознення[правіць | правіць зыходнік]
Знакі адрознення армейскага камісара 1-га рангу ў арміі, авіяцыі і на флоце такія ж як у камандарма 1-га рангу — адрозніваючыся толькі акантоўкай пятліц, замест камандзірскай залацістай — чорная, як у астатніх палітработнікаў, а таксама малодшага камсаставу і чырвонаармейцаў, і мелі чатыры ромба ў пятліцах і зорку.
Персаналіі[правіць | правіць зыходнік]
1935 год[правіць | правіць зыходнік]
Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 20.11.1935 «Аб зацвярджэнні асоб вышэйшага каманднага і начальніцкага складу РСЧА ў воінскіх званнях» зацверджаны ў воінскім званні:
- Ян Барысавіч Гамарнік (1894—1937) — першы намеснік народнага камісара абароны СССР і начальнік Галоўнага палітычнага ўпраўлення РСЧА, застрэліўся ў прадчуванні арышту.
1937 год[правіць | правіць зыходнік]
- Пётр Аляксандравіч Смірноў (1897—1939) — наркам Ваенна-марскога флоту СССР. Расстраляны 23.02.1939. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.
1939 год[правіць | правіць зыходнік]
Пастановай СНК СССР № 176 ад 08.02.1939
- Леў Захаравіч Мехліс (1889—1953) — начальнік Галоўнага палітычнага ўпраўлення РСЧА, 4 чэрвеня 1942 года паніжаны ў званні да карпуснога камісара з якога пастановай СНК ад 6 снежня 1942 года быў пераатэставаны ў генерал-лейтэнанты.
- Яфім Апанасавіч Шчадзенка (1885—1951) — начальнік Упраўлення па каманднаму і начальніцкаму складу РСЧА, пастановай СНК ад 6 снежня 1942 года пераатэставаны ў генерал-палкоўнікі
1941 год[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксандр Іванавіч Запарожац (1899—1959) — начальнік Галоўнага палітычнага ўпраўлення РСЧА, 8 кастрычніка 1942 года паніжаны ў званні да карпуснога камісара з якога пастановай СНК ад 6 снежня 1942 года пераатэставаны ў генерал-лейтэнанты.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Камісар (у вайсковым падраздзяленні)
- Воінскія званні і знакі адрознення РСЧА 1935—1940
- Воінскія званні і знакі адрознення РККА 1940—1943
- Флагман флоту 1-га рангу
- Камандарм 1-га рангу
Зноскі
- ↑ Веремеев Ю. Г. Анатомия армии Таблицы воинских званий Русской Армии. Рабоче-Крестьянская Красная Армия 1935—1940 гг.