Камкор
Камкор — воінскае званне вышэйшага каманднага саставу ў Чырвонай Арміі. Скарачэнне ад «камандзір корпуса». Вышэй за камдыва, ніжэй за камандарма 2-га рангу. Таксама жаргонная назва пасады камандзіра корпуса ў УС СССР і Расіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Уведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 22 верасня 1935 года «Аб увядзенні персанальных ваенных званняў начальніцкага складу РСЧА».
Усяго званне камкор было прысвоена 146 асобам. Значная частка першых савецкіх камкораў (59) была рэпрэсаваная ў 1937—1938 гадах. Пры пераатэстацыі ў 1940 годзе адзін камкор атрымаў званне генерал арміі (Г. К. Жукаў), 51 — званне генерал-лейтэнант, а 6 — званне генерал-маёр. Яшчэ адзін камкор Леанід Рыгоравіч Пятроўскі атрымаў званне генерал-лейтэнант у 1941 годзе.
Род войскаў | Адпаведнае званне / пасада |
---|---|
У камандным складзе | |
Народны камісарыят унутраных спраў СССР | Камісар дзяржаўнай бяспекі 3-га рангу[1], уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года (ваеннаслужачыя памежных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА) Інспектар міліцыі |
Ваенна-Марскі Флот СССР | Флагман 1-га рангу |
У начальніцкім складзе | |
у сухапутных і ваенна-паветраных сілах | карінжынер |
у ваенна-марскіх сілах | інжынер-флагман 1-га рангу |
у ваенна-палітычным складзе ўсіх родаў войскаў | карпусны камісар |
у ваенна-гаспадарчым складзе ўсіх родаў войскаў | карінтэндант |
у ваенна-юрыдычным складзе ўсіх родаў войскаў | карваенюрыст |
у ваенна-медыцынскім складзе ўсіх родаў войскаў | карурач |
у ваенна-ветэрынарным складзе ўсіх родаў войскаў | карветурач |
Знакі адрознення
[правіць | правіць зыходнік]Знакі адрознення камкора — тры цёмна-чырвоныя «ромбы» ў пятліцах, тры шэўроны на рукаве і гэтак далей.
-
Знакі адрознення камкора ў пятліцах шыняля. -
Знакі адрознення камкора ў пятліцах на гімнасцёрцы і кіцелі. -
Пятлічны знак камкора авіяцыі РСЧА. -
Знакі адрознення камкора на рукаве.
Зноскі
- ↑ Верамееў Ю. Г. Анатомия армии. Таблицы воинских званий Русской Армии. Рабоче-Крестьянская Красная Армия 1935—1940 гг.
Літаратура і спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Великая Отечественная война: Комкоры. Военный биографический словарь: В 2-х томах. М.: Кучково поле, 2006.
- Сувениров О. Ф. 1937. Трагедия Красной Армии. — М., 2009.
- Список генералов Красной Армии. (Праверана 4 студзеня 2013)