Каршакова Гара
Каршакова Гара | |
---|---|
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 189 м |
Размяшчэнне | |
52°01′13″ пн. ш. 29°17′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Гомельская вобласць |
Раён | Мазырскі раён |
Горная сістэма | Мазырская града |
Каршакова Гара — узгорак у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці, размешчаны на паўднёвы захад ад горада Мазыра, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Мазырскія яры». Частка Мазырскай грады. Вышыня ўзгорка складае 189 м над узроўнем мора.
Гара паводле падання з’яўляецца магілай магутнага волата Коршака[1].
Зноскі
- ↑ Дучыц Л. У., Клімковіч І. Я. Сакральная геаграфія Беларусі. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2011. — 382, [2] c. — ISBN 978-985-6941-85-9.. с. 301