Касмалагічная сінгулярнасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Касмалогія
WMAP 2006 94 GHz temperature map.png
Аб'екты і працэсы, якія вывучаюцца
Назіраемыя працэсы
Тэарэтычныя пошукі

Касмалагі́чная сінгуля́рнасць (ад лац.: singularis — асобны, асаблівы) — асаблівы стан у пачатку касмалагічнага расшырэння Сусвету ў фрыдманаўскіх[ru] і некаторых іншых касмалагічных мадэлях агульнай тэорыі адноснасці (АТА), што ляжаць у аснове сучаснай касмалогіі. Характарызуецца разбежнымі значэннямі шчыльнасці энергіі матэрыі, інварыянтаў тэнзара крывізны[ru] і іншых параметраў.

Існаванне Сусвету ў часе ў рамках гэтых мадэлей у мінулым абмежавана касмалагічнай сінгулярнасцю. Наяўнасць яе ў касмалагічных рашэннях АТА сведчыць аб непрыдатнасці класічнай АТА у вобласці экстрэмальных умоў. Рабілася мноства спроб рашэння праблемы сінгулярнасці, якія прывялі да пабудовы некаторых рэгулярных касмалагічных мадэлей, у прыватнасці, пабудаваны рэгулярныя закрытыя інфляцыйныя касмалагічныя мадэлі ў рамках АТА і калібровачных тэорый гравітацыі[ru]. Існаванне Сусвету ў такіх мадэлях у мінулым і будучым не абмежавана ў часе. Стадыі касмалагічнага расшырэння папярэднічае стадыя сціскання, а замест сінгулярнасці выступае стан з экстрэмальна вялікімі (магчыма, планкаўскімі) значэннямі шчыльнасці энергіі, тэмпературы і іншых параметраў. З гэтага стану пачынаецца расшырэнне Сусвету, якое падобна да Вялікага Выбуху і мае экспаненцыяльны характар у інфляцыйных мадэлях.

Згодна з тэарэтычнымі і назіральнымі данымі працягласць касмалагічнага расшырэння («узрост Сусвету») у межах 10—20 млрд гадоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сінгулярнасць касмалагічная // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. С. 397—398.
  • Силк Дж. Большой взрыв: Пер. с англ. М., 1982.
  • Вайнберг С. Первые три минуты: Пер. с англ. М., 1981.
  • Хокинг С. Краткая история времени: От большого взрыва до черных дыр: Пер. с англ. СПб., 2000.
  • Minkevich A.V. Vacuum gravitational repulsion effect and regular inflationary cosmology // X International Seminar «Nonlinear Phenomena in Complex Systems». Minsk, 2001.