Каспар Бароўскі (мастак)
Каспар Бароўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1785 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1866 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, педагог |
Месца працы | |
Вучоба | |
Уплыў | Францішак Смуглевіч |
Каспар Бароўскі (польск.: Gasparas Borowski, Kasper Borowski; 1785—1854) — беларускі жывапісец, педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1785 годзе ў Гродзенскім павеце. Паходзіў са шляхецкай сям’і, сын Францішка Бароўскага[1].
Вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме, у 1801—1807 гадах працягваў мастацкую адукацыю на факультэце выяўленчага мастацтва Віленскага ўніверсітэта, дзе ягоным настаўнікам быў Францішак Смуглевіч[2]. Пасля да 1809 года вучыўся ў Парыжы, а па вяртанні атрымаў ступень кандыдата прыгожых мастацтваў[1].
У 1811—1812 працаваў настаўнікам малявання ў Мінскай гімназіі, пасля жыў і працаваў у Беластоку[3][2], дзе выкладаў з верасня 1813 года рысунак і каліграфію ў Беластоцкай гімназіі[1].
Быў жывы яшчэ ў 1866 годзе[4][1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Бароўскі вядомы як майстар бытавой кампазіцыі, пісаў карціны на сюжэты з антычнай гісторыі і рабіў бытавыя замалёўкі ў стылі Ф. Смуглевіча[2], у т.л. «Гарадская харчэўня», «Цыганы» (Нацыянальны музей у Варшаве) і інш[3][2].
У 1835 напісаў абразы для касцёла ў в. Вялікія Эйсманты (Свіслацкі раён)[3][2].
Твораў Бароўскага ў музея Беларусі не захавалася[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Перад 1816 годам ажаніўся з Кацярынай з Манюшкаў[5][1].
Паводле іншых звестак быў у шлюбе з дачкой мастака Антонія Смуглевіча[6].
Зноскі
- ↑ а б в г д Joanna Nowosielska-Sobel, Wiesław Wróbel. Spisy mieszkańców Białegostoku z lat 1845-1891. — Białystok: Fundacja Ochrony Zabytków "Na Rubieży", 2018. — Т. t. 3. — 525 с. — (Źródła do Dziejów Białegostoku). — ISBN 978-83-946649-4-7.
- ↑ а б в г д е Т. У. Явіч. Беларускія мастакі — навучэнцы Полацкай езуіцкай калегіі (акадэміі) // Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі (па выніках навукова-даследчай работы ў 2003 г.). — Полацк: НПГКМЗ, 2004—172 с., іл.
- ↑ а б в Бароўскі Каспар // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
- ↑ Archiwum Państwowe w Białymstoku [dalej: APB], Starszy Notariusz Sądu Okręgowego w Grodnie, sygn. 24, k. 280—281
- ↑ J. Trynkowski, Nauczyciele gimnazjum białostockiego w latach 1807—1834, w: Studia i materiały do dziejów miasta Białegostoku, t. V, pod red. H. Majeckiego, Białystok 2001, s. 64
- ↑ Каспар Бароўскі (мастак) у генеалагічнай базе даных Sejm-Wielki.pl
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бароўскі Каспар // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.