Канстанцін Кіслы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кастусь Кіслы)
Канстанцін Кіслы
Кастусь Кіслы
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 21 мая 1898(1898-05-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1980(1980-01-08) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Музычная дзейнасць
Прафесіі беларускі музыка, кампазітар, дырыжор царкоўных і свецкіх хораў

Канстанцін Кіслы, Кастусь Кіслы (21 мая 1898, Лэнчыца — 8 студзеня 1980, Беласток, Польшча) — беларускі музыкант, кампазітар, дырыжор царкоўных і свецкіх хораў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў беларускай праваслаўнай сям'і. Бацька паходзіў з-пад Слоніма. Пачатковую адукацыю атрымаў у Каліш.

Падчас Першай сусветнай вайны эвакуяваўся з сям’ёй у Марыупаль (паўднёвая Украіна). У час вучобы на занятках прафесара музыкі кампазітара Салаўёва выявіў музычныя здольнасці. У сувязі з мабілізацыяй у войска выкладчыка музыкі кіраўніцтвам семінарыі ў 1918 годзе прызначаны выкладчыкам спеваў і кіраўніком хору ў настаўніцкай семінарыі. На першым канцэрце хор пад кіраўніцтвам маладога дырыжора выканаў і дзве беларускія песні («Чаму ж мне не пець» і «Ці свет, ці світае»). Дзякуючы маці, якая зарэгістравала сям'ю ў Беларускім камітэце Марыупаля, упершыню пазнаёміўся з беларускім нацыянальна-адраджэнскім рухам. У 1918 г. скончыў настаўніцкую семінарыю.

Пачатак грамадзянскай вайны ў Расеі і ваенныя дзеянні закінулі яго ў Турцыю, дзе ён жыў пэўны час у мясцовасці Сан-Стэфана недалёка ад Канстанцінопаля. З 1921 г. вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, дзе арганізаваў царкоўны хор пры Спаса-Праабражэнскім саборы. Адначасова стварыў мясцовы свецкі хор.

З 1933 года жыў у Беластоку. Быў арганізатарам і дырыжорам школьнага хору пры саборы Св. Мікалая. Таксама вёў свецкі хор Таварыства беларускай школы. У другой палове 1930-х гадоў на іх аснове быў створаны супольны хор. Нягледзячы на перашкоды з боку дзяржаўна-адміністрацыйных уладаў, ён шырока ўводзіў у рэпертуар беларускія песні і арганізаваў некалькі публічных канцэртаў.

З прыходам у Заходнюю Беларусь Чырвонай арміі быў арыштаваны НКУС у 1939. Сядзеў у турме, уцёк у 1941 годзе.

У ліпені 1941 года вярнуўся ў Беласток. Уключыўся ў беларускую культурна-асветную справу. Наладзіў супрацу з Беларускім камітэтам у Беластоку і аднавіў свой колішні хор. З 1942 г. выступаў з публічнымі канцэртамі. У хуткім часе хор быў перайменаваны ў Ансамбль беларускай песні і танца. У гарадах і вёсках шырока прапагандаваў музычна-песенную спадчыну беларускага народа. З 1944 у эміграцыі, спачатку ў Германіі. Пазней, у 1948 перабраўся ў Бельгію, дзе працаваў у вуглездабывальнай шахце. У 1953 (пасля смерці Міколы Равенскага) быў запрошаны на пасаду дырыжора студэнцкага Ансамбля беларускай песні і танца ў г. Лёвене (Бельгія). Шырока папулярызаваў беларускую песню ў Заходняй Еўропе. З ансамблем выступаў у Бруселі, Лондане, Парыжы, Кёльне і Боне.

У маі 1956 года прыехаў у ЗША. Жыў у Кліўлендзе, дзе прымаў удзел у беларускім культурна-грамадскім жыцці. Быў кіраўніком беларускіх свецкіх і царкоўных хораў, музычных калектываў і драматычнага гуртка. Удзельнічаў у рэарганізацыі кліўлендскага хору беларускай моладзі ў жаночы ансамбль «Васількі». Кампанаваў царкоўную музыку, аўтар музычнага зборніка «Вялікдзень». Сябра БАЗА, уваходзіў у кіраўніцтва Кліўлендскага аддзела арганізацыі. Настаўнік беларускай суботняй школы. Адкрыў у Кліўлендзе ўласную інструментальна-музычную студыю.

Увосень 1976 года выехаў да дачкі ў Польшчу. Жыў у Беластоку.

Пахаваны на праваслаўных могілках парафіі Усіх Святых у Беластоку.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]