Касцёл Карла Барамея (Пінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Касцёл Карла Барамея, Пінск)
Каталіцкі храм
Касцёл Святога Карла Барамея
52°07′12″ пн. ш. 26°06′55″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Пінск
Канфесія Каталіцтва
Епархія Пінская дыяцэзія
Ордэнская прыналежнасць барталаміты
Архітэктурны стыль барока
Будаўніцтва 17701782 гады
Дата скасавання 1960
Стан канцэртная зала
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Касцёл Св. Карла Барамея

Касцёл Святога Карла Барамея — каталіцкі храм у Пінску, першапачаткова з'яўляўся касцёлам кляштара ордэна камуністаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Малюнак Г. Скірмунт 1860 года

У адпаведнасці са статутам, члены ордэна жылі абшчынай (камунай) і мелі агульную касу даходаў. На тэрыторыі Беларусі кляштар ордэна камуністаў існаваў толькі ў Пінску. У Пінску члены ордэна асталяваліся дзякуючы дапамозе маршалка Вялікага княства Літоўскага Яна Караля Дольскага і яго жонкі Ганны, якія ў 1695 г. ахвяравалі на будаўніцтва кляштара пляц і 50 000 польскіх злотых. На гэтыя сродкі на ўсходняй ускраіне горада, якая атрымала назву Каралін, быў пабудаваны драўляны кляштар з касцёлам.

У 1770 г. на месцы драўлянага на сабраныя і ахвяраваныя сродкі члены ордэна пачалі будаўніцтва новага мураванага храма. Узвядзенне касцельнага будынка было завершана ў асноўным да 1782 г., аднак асвячэнне яго пад тытулам Святога Карла Барамея, як сведчаць дакументальныя крыніцы, адбылося толькі ў 1784 г.

У канцы XVIII ст. ордэн камуністаў прыйшоў у заняпад. Многія яго кляштары былі закрыты, а манахі размеркаваны па розных парафіях.

Пасля закрыцця кляштара касцёл стаў прыпісным[1], але да 1860 г. знаходзіўся ў запушчаным стане — не было сродкаў на яго рамонт. Толькі пасля збору добраахвотных ахвяраванняў гэта пытанне было паспяхова вырашана: сцены касцёла пабялілі ўнутры і звонку, а адрамантаваны дах накрылі новай чарапіцай. Нанава адрамантаваны касцёл быў асвячоны пад назвай Святой Тройцы. Ён амаль не быў пашкоджаны ў час Вялікай Айчыннай вайны і дзейнічаў да 1960 г.

Пасля закрыцця касцёла ў 1960-я гг. ён выкарыстоўваўся рознымі арганізацыямі. У 1980 г. у будынку былі праведзены рэстаўрацыйныя работы. Цяпер будынак былога касцёла выкарыстоўваецца для размяшчэння мастацкіх выставак і правядзення музычных вечароў. У 2013 годзе будынак быў адрэстаўраваны[2]

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак уяўляе сабой прамавугольны ў плане аднанефавы храм, без вылучанай апсіды. З боку галоўнага фасада да касцёла далучаецца двух'ярусная званіца з шатровым дахам і купалам. Таўшчыня сцен у асобных месцах перавышае 2 м. Бакавыя з іх прарэзаны невялікімі арачнымі вокнамі і расчлянёны лапаткамі. Інтэр'еру залы надае ўрачыстасць і манументальнасць высокае крыжовае скляпенне. У нартэксе[3] касцёла зроблены галерэя (хоры) і лесвіца, якая ўмуравана ў моцную сцяну званіцы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993.
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 261-262.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]