Барталаміты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Барталамі́ты, камуні́сты (лац.: Institutum Clericorum Saecularium in Communi Viventium — установа белага духавенства, якое жыве ў супольнасці) — аб'яднанне каталіцкага белага духавенства, заснаванае ў Германіі ў 1640 годзе ксяндзом Барталамеем Хольцгаўзерам. Яго члены абавязваліся:

  1. жыць сумесна,
  2. мець агульны прыбытак,
  3. дапамагаць адзін аднаму,
  4. клапаціцца пра сваю цнатлівасць.

У 1680 г. папа Інакенцій XI (Бенедэта Адэскалькі; (21.1676 — 12.8.1689)) ухваліў Статут таварыства, паводле якога пажыццёва прызначаў яго галоўнага начальніка. Пры апошнім прызначаліся па 2 памочнікі і галоўныя наведвальнікі. Дыяцэзіяльныя начальнікі мелі падпарадкоўвацца біскупам. Мясцовыя грамады ўзначальваліся правадырамі. З II паловы 17 ст. таварыства пашырылася на іншыя краіны Еўропы. У Рэчы Паспалітай аб'яднанне з'явілася ў 1683 годзе з ініцыятывы каралевы Марысенькі. Першы манаскі дом «бартошкаў» (такую мянушку яны атрымалі ў РП) паўстаў у Гуры-Кальварыі[1], другі — у Беражанах[2]. Афіцыйная дзейнасць у Польшчы завершылася ў 1850 годзе.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

У 16951836 гадах аб'яднанне мела прадстаўніцтва ў Пінску (Берасцейскае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае). У яго прадмесці Каралін таварыству належаў касцёл святога Карла Барамея[3], асвечаны ў 1784 годзе[4].

Зноскі

  1. Bazylika Mniejsza p.w. Wniebowzięcia Najświętszej Marii Panny i św. św. Apostołów Piotra i Pawła Diecezjalne Sanktuarium Matki Bożej Fatimskiej (польск.) . Праверана 30 красавіка 2012.
  2. Zygmunt Gloger. Bartoszkowie // Encyklopedia staropolska. — Warszawa: Druk P. Laskauera i W. Babickiego, 1900. — Т. I.
  3. Юрый Бажэнаў. Камуністы // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1998. — Т. 8. — С. 542. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
  4. Святлана Яскевіч. Барочная цацачка пінскіх ксяндзоў-камуністаў // Звязда : газета. — 16 сакавіка 2010. — № 47 (26655). — С. 3. — ISSN 1990-763x.