Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Рыкантай)
| Славутасць | |
| Касцёл Найсвяцейшай Тройцы | |
|---|---|
| | |
| 54°42′55″ пн. ш. 24°58′56″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | каталіцтва |
| Благачынне | Троцкі дэканат[d] |
| Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура і рэнесансная архітэктура |
| Заснавальнік | Мікалай Тальваш |
| Дата пабудовы | 1585 год |
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — каталіцкі храм ў в. Рыкантай (Рыконты) Тракайскага раёна Літвы. Набажэнствы вядуцца выключана на польскай мове. Мае рысы гатычнага стылю, гранёныя контрфорсы, стральчатыя вокны, і рэнесансу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Роспісы з выявамі М. А. Агінскага і яго жонкі Марцыбэлы з Глябовічаў у касцёле ў Рыконтах, 1688
| ||
У 1555 годзе пабудаваны драўляны пратэстанцкі збор. У 1585 годзе па фундыцыі ўладальніка Рыконтаў Мікалая Тальваша ўзведзены мураваны збор. У XVII ст. Рыконты перайшлі да Агінскіх. У 1655 годзе, у час вайны вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў, храм моцна пашкоджаны. У 1688 годзе адноўлены Марцыянам Агінскім. Рыконты перададзены троцкім дамініканцам, якія не хацелі служыць у былой рэфармацкай царкве. З 1696 года былы збор стаяў закінутым. У 1725 годзе пабудаваны драўляны касцёл, які да 1784 года струхлеў. Лічыцца, што ў гэты час набажэнствы былі перанесены ў мураваны касцёл.
У час вайны 1812 года разрабаваны. У 1888—1889 гадах храм адрамантаваны. У 1921 годзе створана парафія. У 1935 годзе касцёл адрэстаўраваны.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Рыкантай)
