Касцёл Святога Юрыя і кляштар дамініканцаў (Валынцы)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Юрыя і кляштар дамініканцаў | |
---|---|
![]() Касцёл і кляштар у Валынцах, акварэль Напалеона Орды | |
55°42′11,3″ пн. ш. 28°10′42,38″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Валынцы |
Ордэнская прыналежнасць | дамініканцы |
Архітэктурны стыль | барока |
Архітэктар | Ян Глаўбіц |
Будаўніцтва | 1749—1756 гады |
Стан | зруйнаваны ў канцы 1940-х гадоў |
![]() |
Касцёл Святога Юрыя і кляштар дамініканцаў — архітэктурны комплекс, які знаходзіўся ў фальварку Забелы (сучасны аграгарадок Валынцы Верхнядзвінскага раёна).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/92/Va%C5%82yncy%2C_Zabie%C5%82y%2C_Daminikanski._%D0%92%D0%B0%D0%BB%D1%8B%D0%BD%D1%86%D1%8B%2C_%D0%97%D0%B0%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D1%8B%2C_%D0%94%D0%B0%D0%BC%D1%96%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%281913%29.jpg/250px-Va%C5%82yncy%2C_Zabie%C5%82y%2C_Daminikanski._%D0%92%D0%B0%D0%BB%D1%8B%D0%BD%D1%86%D1%8B%2C_%D0%97%D0%B0%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D1%8B%2C_%D0%94%D0%B0%D0%BC%D1%96%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%281913%29.jpg)
Створаны па заказу абата Рэгінальда Ленартовіча. Будаўніцтва распачатае майстрам Лаўбэ ў 1749 г. пад кіраўніцтвам аўтара праекту архітэктара Яна Глаўбіца. У 1756 годзе касцёл асвечаны, у 1764—1766 гадах надбудаваныя вежы; у 1756—1759 гг. узведзены двухпавярховы корпус кляштара пад вальмавым дахам, аб'яднаны з касцёлам галерэяй. Будаўніцтва кляштара пачата пад кіраўніцтвам архітэктара Я. Вішнеўскага, закончанае архітэктарам Ядлкоўскім.
Касцёл значна пашкоджаны ў гады Другой сусветнай вайны, зруйнаваны ў канцы 1940-х гадоў.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/de/Va%C5%82yncy%2C_Zabie%C5%82y%2C_Daminikanski._%D0%92%D0%B0%D0%BB%D1%8B%D0%BD%D1%86%D1%8B%2C_%D0%97%D0%B0%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D1%8B%2C_%D0%94%D0%B0%D0%BC%D1%96%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%281912%29_%282%29.jpg/250px-Va%C5%82yncy%2C_Zabie%C5%82y%2C_Daminikanski._%D0%92%D0%B0%D0%BB%D1%8B%D0%BD%D1%86%D1%8B%2C_%D0%97%D0%B0%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D1%8B%2C_%D0%94%D0%B0%D0%BC%D1%96%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%281912%29_%282%29.jpg)
Тэрыторыя комплексу абнесеная мураванай агароджай з брамай перад касцёлам. Комплекс вядомы па акварэлі мастака Н. Орды 1875—76 гг.
Дзвюхвежавы галоўны фасад касцёла і скруглены нізкі прытвор мелі багатую пластыку: вытанчаныя слаістыя пілястры, выгнутыя тонкапрафіляваныя карнізы, арачныя нішы. У дэкоры шырока выкарыстаныя ракайльныя вазы, прафіляваныя ліштвы арачных акон, філёнгі. Паміж вежамі галоўнага фасада фігурны шчыт, такія ж шчыты завяршалі алтарны аб'ём касцёла і цэнтральны рызаліт кляштара.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bb/Va%C5%82yncy%2C_Zabie%C5%82y%2C_Daminikanski._%D0%92%D0%B0%D0%BB%D1%8B%D0%BD%D1%86%D1%8B%2C_%D0%97%D0%B0%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D1%8B%2C_%D0%94%D0%B0%D0%BC%D1%96%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%281913%29_%283%29.jpg/250px-Va%C5%82yncy%2C_Zabie%C5%82y%2C_Daminikanski._%D0%92%D0%B0%D0%BB%D1%8B%D0%BD%D1%86%D1%8B%2C_%D0%97%D0%B0%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D1%8B%2C_%D0%94%D0%B0%D0%BC%D1%96%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%281913%29_%283%29.jpg)
У 1759 г. і 1764—1766 гг. віленскімі майстрамі зробленая дэкаратыўная апрацоўка інтэр'еру, пабудаваныя алтары. Дынаміка ўнутранай прасторы дасягалася галоўным алтаром і дзесяццю бакавымі алтарамі.
Школа і тэатр
[правіць | правіць зыходнік]У 1786—1811 пры кляштары працавала школа для шляхецкіх і мяшчанскіх дзяцей, у якой утварыўся першы ва Усходняй Еўропе школьны тэатр[1]. Выкладчыкі М. Цяцерскі (аўтар п'ес «Доктар па прымусу», «Сапар», «Фемістокл», «Камедыя», «Шлюб, пастаўлены дагары нагамі штучкамі арлекіна» і лібрэта аперэты «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас»), І. Юрэвіч (аўтар п'ес «Крэз» і «Пышнагольскі») і іншыя былі аўтарамі сцэнічных дыялогаў і твораў розных літаратурных жанраў.
Зноскі
- ↑ Дзядзінкіна С. Чый летапіс цікавейшы? Архівавана 25 чэрвеня 2012. // «Народная газета» № 28 (5694), 9 снежня 2008.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 229.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Касцёл Святога Юрыя і кляштар дамініканцаў (Валынцы) на Вікісховішчы |
---|