Свята-Петра-Паўлаўская царква (Гарнастаевічы)
Славутасць | |
Свята-Петра-Паўлаўская царква | |
---|---|
![]() | |
52°59′00″ пн. ш. 24°23′39″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Гарнастаевічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская епархія |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | 1801 год |
![]() |
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гарнастаевічы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. З'яўляецца часткай сядзібна-паркавага ансамбля Бутаўт-Андрэйкавічаў. Помнік архітэктуры класіцызму.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/85/%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B._%D0%A1%D1%8F%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B1%D0%B0._%D0%A6%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%28XX%29.jpg/220px-%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B._%D0%A1%D1%8F%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B1%D0%B0._%D0%A6%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%28XX%29.jpg)
Пабудаваны ў 1801 годзе з бутавага каменю і цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Храм уяўляе сабой прамавугольны ў плане будынак з сакрысціямі абапал алтарнай часткі, накрыты двухсхільным дахам з дахоўкі, які на франтальным фасадзе выходзіць трохвугольным франтонам. Плоскасныя сцены з бутавага каменю крапаваны ордарнай пластыкай — трыгліфны фрыз антаблемента, прамавугольныя панелі, ліштвы акон, пілястры, порцік з цэглы, якія сваёй белізной вылучаюцца на поліхромным фоне бутавай муроўкі сцен. Галоўны фасад вылучаны шасцікалонным порцікам дарычнага ордара. У інтэр'еры над уваходам хоры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Петра-Паўлаўская царква (Гарнастаевічы)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Гарнастаевічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Гарнастаевічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)