Касцёл францысканцаў (Грынявічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкі храм
Касцёл Яна Хрысціцеля
Касцёл былога кляштара францысканцаў з агароджай
Касцёл былога кляштара францысканцаў з агароджай
53°00′32″ пн. ш. 24°27′49″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Грынявічы
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Архітэктурны стыль барока
Дата заснавання 1792
Дата пабудовы 1792 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000475шыфр 412Г000475

Касцёл францысканцаў — каталіцкі храм у в. Грынявічы (Свіслацкі раён). Пабудаваны ў 1792 г. Помнік архітэктуры позняга барока.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл пасля перабудовы ў царкву, пач. XX ст.
Касцёл з боку апсіды

Мураваная трохнефная базіліка з бязвежавым фасадам і прамавугольнай алтарнай апсідай накрытая пакатым (раней высокім) двухсхільным дахам. Кароткія бакавыя нефы завершаныя невысокімі аб'ёмамі сакрысцій. Сцены бакавых фасадаў рытмічна расчлянёныя плоскімі пілястрамі. Вокны з лучковымі завяршэннямі. Пукаты галоўны фасад падзелены на два ярусы на ўзроўні карнізаў нефаў і завершаны фігурным франтонам. Дэкор галоўнага фасада і інтэр'ер змененыя пры перабудове касцёла пад праваслаўную царкву ў 1870 г. Зберагліся дзверы з каванымі накладкамі, фрагменты мураванай агароджы і брама XVIII ст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 249.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]