Касцёл францысканцаў (Грынявічы)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Яна Хрысціцеля | |
---|---|
![]() Касцёл былога кляштара францысканцаў з агароджай | |
53°00′32″ пн. ш. 24°27′49″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Грынявічы |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата пабудовы | 1792 год |
Статус |
![]() |
Касцёл францысканцаў — каталіцкі храм у в. Грынявічы (Свіслацкі раён). Пабудаваны ў 1792 г. Помнік архітэктуры позняга барока.
Францысканскі кляштар быў заснаваны у 1679 годзе ў маёнтку Лапеніца ў Ваўкавыскім павеце Янам Агінскім разам з другой жонкай Яаннай Тэадорай з Нарушэвічаў[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]

Мураваная трохнефная базіліка з бязвежавым фасадам і прамавугольнай алтарнай апсідай накрытая пакатым (раней высокім) двухсхільным дахам. Кароткія бакавыя нефы завершаныя невысокімі аб’ёмамі сакрысцій. Сцены бакавых фасадаў рытмічна расчлянёныя плоскімі пілястрамі. Вокны з лучковымі завяршэннямі. Пукаты галоўны фасад падзелены на два ярусы на ўзроўні карнізаў нефаў і завершаны фігурным франтонам. Дэкор галоўнага фасада і інтэр'ер змененыя пры перабудове касцёла пад праваслаўную царкву ў 1870 г. Зберагліся дзверы з каванымі накладкамі, фрагменты мураванай агароджы і брама XVIII ст.
Зноскі
- ↑ Цудатворны абраз Маці Божай Студэнцкай і гарадзенская шляхта: ідэнтыфікацыя, радаводы, сувязі. «Герольд Litherland» № 18. 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 249.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Касцёл францысканцаў (Грынявічы) на сайце Radzima.org
- Касцёл францысканцаў (Грынявічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)