Перайсці да зместу

Касцёл і кляштар езуітаў (Ілукстэ)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Касцёл і кляштар езуітаў
Паезуіцкі касцёл у пачатку XX стагоддзя
Паезуіцкі касцёл у пачатку XX стагоддзя
55°58′36″ пн. ш. 26°17′56″ у. д.HGЯO
Краіна  Латвія
Месцазнаходжанне
Ордэнская прыналежнасць езуіты
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Архітэктар Тамаш Жаброўскі
Дата пабудовы 1769
Map

Касцёл і кляштар езуітаў — каталіцкі культавы комплекс у горадзе Ілукстэ, Латвія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Езуіцкую рэзідэнцыю ў Ілукшце фундавалі ўласнікі горада графы Зібергі ў 1681, 1690 і 1702 гадах. Рэзідэнцыя адчынілася ў 1690 годзе[1].

Ілукшта ў пачатку XX стагоддзя

У канцы XVII — першай палове XVIII ст. пабудаваны комплекс езуіцкіх будынкаў з драўляным касцёлам, асвячоным у 1690 годзе. У 1748 годзе ён згарэў. У 1754—1758 і 1761—1769 пабудаваны мураваны касцёл па праекце архітэктара Т. Жаброўскага. З 1691 дзейнічала езуіцкая школа, у 1761—73 — калегіум; існавалі канвікт, тэатр з уласнай залай, музычная бурса, бібліятэка[1].

Пасля забароны ордэна езуітаў іх касцёл і калегіум у 1787 перайшлі да ордэна місіянераў[1].

Касцёл разбураны ў Першую сусветную вайну.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Ілукшта на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»