Перайсці да зместу

Ілукстэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Ілукстэ
55°58′41″ пн. ш. 26°17′48″ у. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1917
Вышыня цэнтра 100 м
Водныя аб’екты Ilūkste[d]
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 2 036 чал. (1 студзеня 2025)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс LV-5447
ilukste.lv
Паказаць/схаваць карты
Ілукстэ (Латвія)
Ілукстэ
Ілукстэ

Ілукстэ (лат.: Ilūkste), традыцыйная беларуская назва Ілукштагорад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ілуксцкага краю. Плошча 9 км². Насельніцтва 2809 чал. (2012). Размешчаны на р. Ілукшта.

Ілукшта вядома з 1550 года, горад у Курляндскім і Земгальскім герцагстве[2].

Паезуіцкі касцёл у пачатку XX стагоддзя

Уласнасць графаў Зібергаў. У канцы XVI стагоддзя існаваў лютэранскі збор, пасля перароблены на касцёл. Значную частку насельніцтва горада складалі католікі і ўніяты[2].

Зібергі фундавалі езуіцкую рэзідэнцыю (1681, 1690, 1702), якая адчынілася ў 1690. У канцы XVII — першай палове XVIII ст. пабудаваны комплекс езуіцкіх будынкаў з драўляным касцёлам (асвячоны ў 1690), у 1748 годзе ён згарэў. У 1754—1758 і 1761—1769 пабудаваны мураваны касцёл (архітэктар Т. Жаброўскі). З 1691 дзейнічала езуіцкая школа, у 1761—73 — калегіум; існавалі канвікт, тэатр з уласнай залай, музычная бурса, бібліятэка[2].

Пасля забароны ордэна езуітаў іх касцёл і калегіум у 1787 перайшлі да ордэна місіянераў. У сярэдзіне XVIII ст. ваявода інфлянцкі Юзафат Зіберг пачаў будаваць мураваны замак (будоўля не скончана)[2].

Ілукшта ў пачатку XX стагоддзя

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе, калі Інфлянцкае княства адышло да Расійскай імперыі, Ілукшта стала месцам збору сойміка інфлянцкай шляхты-эгзулянтаў («цэнтрам» Інфлянцкага княства) і шляхты Курляндскага княства, што ўзаконіў у 1791 Чатырохгадовы сойм 1788—1792 гадоў. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў складзе Расійскай імперыі[2].

Год Колькасць
1897 3 652 [3]
1920 457 [3]
1959 2 680 [3]
1970 3 145 [3]
1979 3 131 [3]
1989 3 340 [3]
1991 3 300 [3]
2000 2 983 [3]
Год Колькасць
2001 2 957 [3]
2002 2 979 [3]
2003 2 985 [3]
2004 2 940 [3]
2005 2 910 [3]
2006 2 933 [3]
2007 2 929 [3]
2008 2 901 [3]
Год Колькасць
2009 2 850 [3]
2010 2 829 [3]
2011 2 792 [3]
2012 2 538 [3]
2013 2 537 [3]
2014 2 458 [3]
2015 2 459 [3]
2016 2 381 [4]
Год Колькасць
2017 2 365 [5]
2019 2 253 [6]
2020 2 216 [7]
2021 2 169 [8]
2022 2 119 [9]
2023 2 171 [10]
2024 2 093 [1]
2025 2 036 [1]

Зноскі

  1. а б в Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā)Centrālā statistikas pārvalde. Праверана 10 кастрычніка 2025.
  2. а б в г д Ілукшта на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц http://pop-stat.mashke.org/latvia-cities.htm
  4. Office of Citizenship and Migration Affairs — 1990.
  5. Centrālā statistikas pārvalde — 1998. Праверана 11 верасня 2017.
  6. Centrālā statistikas pārvalde — 1998. Праверана 2 чэрвеня 2019.
  7. Centrālā statistikas pārvalde — 1998. Праверана 19 лютага 2021.
  8. Centrālā statistikas pārvalde — 1998. Праверана 15 чэрвеня 2021.
  9. Pilsētu (blīvi apdzīvotu) un lauku (reti apdzīvotu) teritoriju iedzīvotāju skaits reģionos, pilsētās, novados un pagastos (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) – Teritoriālā vienība, Laika periods un RādītājiCentrālā statistikas pārvalde. Праверана 22 снежня 2022.
  10. Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) 2021 - 2022Centrālā statistikas pārvalde. Праверана 10 кастрычніка 2025.