Катажына Апалінская
Катажына Апалінская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Katarzyna Opalińska | |||||||
| |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крысціяна Эбергардзіна Брандэнбург-Байройцкая[d] | ||||||
Пераемнік | Крысціяна Эбергардзіна Брандэнбург-Байройцкая[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крысціяна Эбергардзіна Брандэнбург-Байройцкая[d] | ||||||
Пераемнік | Марыя Юзэфа фон Габсбург | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 кастрычніка 1680[1][2] |
||||||
Смерць |
19 сакавіка 1747[1][2] (66 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Апалінскія | ||||||
Бацька | Ян Караль Апалінскі | ||||||
Маці | Сафія Чарнкоўская | ||||||
Муж | Станіслаў Ляшчынскі | ||||||
Дзеці | Ганна Ляшчынская, Марыя Ляшчынская | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Дзейнасць | валадарная каралева | ||||||
![]() |
Катажы́на Апалі́нская (польск.: Katarzyna Opalińska; 13 кастрычніка 1680, Познань, Каралеўства Польскае — 19 сакавіка 1747, Люневіль, Францыя) — жонка Станіслава Ляшчынскага, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, княгіня Латарынгіі і Бара.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіла са шляхецкага роду Апалінскіх герба «Ладдзя». Была дачкой кашталяна пазнаньскага Яна Караля Апалінскага і мендзыжэцкай старасцянкі Зоф’і Чарнкоўскай. У 1698 годзе ў Кракаве выйшла замуж за адалянаўскага старосту Станіслава Ляшчынскага. У 1699 годзе ў іх нарадзілася дачка Ганна, а ў 1703 — Марыя.
4 кастрычніка 1705 года падчас Паўночнай вайны Варшаўскай канфедэрацыяй каранаваная ў Варшаве разам з мужам на кіраўнікоў Рэчы Паспалітай замест Аўгуста II Моцнага. У 1708 годзе мусіла з дзецьмі пакінуць краіну, жыла ў Швецыі (у 1708—1711 у Шчэціне, у 1711—1714 у Крысціянстадзе). У 1714 выехала з мужам у нададзенае таму княства Цвайбрукен.
У 1719 годзе пасяліліся ў горадзе Вісамбур (Францыя). У 1725 іхная дачка Марыя выйшла замуж за французскага караля Людовіка XV. Ляшчынскія жылі ў Шамборы. У 1733 Станіслаў выехаў на радзіму, дзе зноў стаў каралём, Катажына ж засталася ў Францыі. Па вяртанні Станіслава Ляшчынскія атрымалі ад французскага караля тытул князёў Латарынгіі і Бара, жылі ў Люневілі. Катажына памерла 19 сакавіка 1747, пахаваная ў Касцёле Нотр-Дам дэ Бом Секюр у Нансі.
Дзеці[правіць | правіць зыходнік]
- Ганна Ляшчынская (1699—1717);
- Марыя Ляшчынская (1703—1768), жонка Людовіка XV, каралева Францыі.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1012920631 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ а б Katarzyna (Leszczyńska, z domu Opalińska) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1012920631 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Катажына Апалінская