Вялікія княгіні літоўскія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

За ўсю гісторыю ВКЛ толькі адна вялікая княгіня была аднаасобнай уладаркай дзяржавы — Ганна Ягелонка ў 1575 годзе. Усе астатнія рабіліся вялікімі княгінямі ў выніку шлюбу з вялікімі князямі.

Напачатку вялікія княгіні паходзілі з разнастайных балцкіх княжацкіх родаў. У асноўным звесткі пра іх адсутнічаюць. Пачынаючы ад XIV стагоддзя гаспадары пачынаюць заключаць шлюбы з навакольнымі славянскімі кіраўніцкімі родамі, і толькі ў XV стагоддзі яны зрадніліся з заходнееўрапейскімі дынастыямі.

Выява Імя Гады жыцця Год шлюбу Выява мужа Імя мужа Гады князявання мужа Каментарый
1 ? ? — ? ? Міндоўг 12451253 Маці Войшалка
2 Марфа ? — каля 1262 ? Міндоўг 12451253 -
3 Агна ? — ? ? Міндоўг 12451253 сястра папярэдняй і жонка Даўмонта, гвалтоўна адабраная Міндоўгам
4 ? ?-? ? Транята 1263—1264 адсутнічае якая-небудзь інфармацыя
5 ? ?-? ? Войшалк 12641267 Інфармацыя адсутнічае, пры ўмове, што Войшалк пэўны час быў манахам, магчыма, што ў яго не было жонкі
6 ? ?-? 1254 Шварн 12671268 дачка Міндоўга
7 ? ? — ? ? Трайдзень 12701282 адсутнічае якая-небудзь інфармацыя, маці дзяцей Трайдзеня
8 Ганна Мазавецкая ? — ? 1279 Трайдзень 12701282 дачка мазавецкага князя
9 ? ?-? ? Будзікід 12851290 адсутнічае якая-небудзь інфармацыя
10 ? ?-? ? Будзівід 12851295 верагодна, дачка Команта
11 ? ?-? ? Віцень 12951316 адсутнічае якая-небудзь інфармацыя
12 Еўна каля 12801344 ? Гедзімін 13161341 жамойтка
13 ? ?-? ? Яўнут 13411345 адсутнічае якая-небудзь інфармацыя
14 Марыя Віцебская ? — да 1349 1318 Альгерд 13451377 дачка апошняга віцебскага князя; у выніку шлюбу да ВКЛ адышло Віцебскае княства
14 Юліянія Цвярская 13251392 1349 Альгерд 13451377 дачка Аляксандра Міхайлавіча Цвярскога і Анастасіі Галіцкай
15 ? ?-каля 1351 ? Кейстут 13451377 і 13811382 звестак няма
16 Бірута ?-1382 ? Кейстут 13451377 і 13811382 была прысвечана паганскім багам, але была выкрадзена Кейстутам
17 Ядвіга Анжуйская 13731399 1386 Ягайла 13771381 і 13821392 была каралевай польскай з 1384, у выніку шлюбу з ёй Ягайла стаў каралём Польшчы
18 Марыя Лукомская ?-? ? Вітаўт 13921430 была дачкой лукомскага князя, памерла яшчэ да ўскняжання Вітаўта
19 Ганна Святаслаўна ?-1418 ? Вітаўт 13921430 дачка смаленскага князя Святаслава Іванавіча
20 Ульяна Гальшанская 13751444 1418 Вітаўт 13921430 дачка князя Івана Гальшанскага
21 ? ?-? ? Свідрыгайла 14301432
22 ? ?-? ? Жыгімонт Кейстутавіч 14321440 дачка Андрэя Адзінцэвіча
23 Елізавета Габсбург 14361505 1454 Казімір Ягелончык 14401492 дачка Альбрэхта II Габсбурга і Елізаветы Люксембургскай
24 Алена Іванаўна Маскоўская 14761513 1495 Аляксандр Ягелончык 14921506 дачка Івана III Васільевіча і Сафіі Палеалог
25 Барбара Заполья 14951515 1512 Жыгімонт Стары 15061548 дачка Іштвана Заполья і Ядвігі Цяшынская
26 Бона Сфорца 14941557 1518 Жыгімонт Стары 15061548 дачка Джана Галеаца Сфорца і Ізабелы Неапалітанскай
27 Елізавета Аўстрыйская 15261545 1543 Жыгімонт Аўгуст 15291572 дачка Фердынанда І Габсбурга і Ганны Чэшскай
28 Барбара Радзівіл 15201551 1550 Жыгімонт Аўгуст 15291572 дачка Юрыя Радзівіла і Барбары Колы; былі заручаны таемна, на момант шлюбу была ўдавой
29 Кацярына Габсбург 15331572 1553 Жыгімонт Аўгуст 15291572 дачка Фердынанда І Габсбурга і Ганны Чэшскай, сястра першай жонкі
- - - - - Генрык Валезы 15731574 будучы вялікім князем літоўскім, не быў жанатым, мусіў ажаніцца з Ганнай Ягелонкай
30 Ганна Ягелонка 15231596 1576 Стэфан Баторы 15761586 дачка Жыгімонта Старога і Боны Сфорца, шлюб з ёю быў умовай абрання Стэфана Баторыя вялікім князем. Была абраная вялікай княгіняй у 1575
31 Ганна Габсбург 15731598 1592 Жыгімонт Ваза 15861632 дачка Карла II Аўстрыйскага і Марыі Ганны Баварскай
32 Канстанцыя Габсбург 15881631 1605 Жыгімонт Ваза 15861632 дачка Карла II Аўстрыйскага і Марыі Ганны Баварскай, сястра папярэдняй
33 Цэцылія Рэната Габсбург 16111644 1637 Уладзіслаў Ваза 16321648 дачка Фердынанда II Аўстрыйскага і Марыі Ганны Баварскай
34 Людвіка Марыя Ганзага 16111644 1646 Уладзіслаў Ваза 16321648 дачка Карла І Ганзага і Кацярыны Маенскай
35 Людвіка Марыя Ганзага 16111644 1649 Ян Казімір 16481668 дачка Карла І Ганзага і Кацярыны Маенскай, выйшла замуж другі раз
36 Элеанора Марыя Аўстрыйская 16531697 1670 Міхал Вішнявецкі 16691673 дачка Фердынанда III Аўстрыйскага і Элеаноры Ганзага
37 Мары Казіміра Луіза дэ Ла Гранж д’Арк'ен 16411716 1665 Ян Сабескі 16741696 дачка Анры дэ Ла Гранж д’Арк'ен і Франс дэ Ла Шатр, на момант шлюбу была ўдавой
38 Крысціяна Эбергардзіна Брандэнбург-Байрэйцкая 16711727 1693 Аўгуст Моцны 16971706 і 17091733 дачка Крысціян Эрнест фон Брандэнбург-Байрэйцкі і Сафіі Луізы фон Вюртэмберг
39 Кацярына Апалінская 16801747 1698 Станіслаў Ляшчынскі 17041709 і 1733 дачка Яна Караля Апалінскага і Сафіі Чарнкоўскай
40 Марыя Юзэфа фон Габсбург 16991757 1719 Аўгуст Сас 17341763 дачка Іосіфа І Аўстрыйскага і Вільгельміны Амаліі фон Брунсвік
41 Елізавета Шыдлоўская 17481810 1789 Станіслаў Аўгуст Панятоўскі 17641795 дачка Тэадора Шыдлоўскага і Тэрэзы Віткоўскай, марганатычны шлюб