Марыя Юзэфа фон Габсбург

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марыя Юзэфа фон Габсбург
Maria Josepha von Sachsen-Litauen-Polen-Österreich.jpg
 
Веравызнанне: Каталіцкая царква
Нараджэнне: 8 снежня 1699(1699-12-08)
Вена, Габсбургская манархія
Смерць: 17 лістапада 1757(1757-11-17) (57 гадоў)
Дрэздэн, Курфюрства Саксонія, Свяшчэнная Рымская імперыя
Пахаванне: Хофкірхэ
Дынастыя: Род Габсбургаў
Бацька: Іосіф I Габсбург
Маці: Амалія Вільгельміна фон Браўншвайг-Каленберг[d]
Муж: Аўгуст Саксонскі
Дзеці: Фрыдрых Крысціян[d], Марыя Амалія Саксонская, Марыя Ганна Саксонская[d], Франц Ксавер Саксонскі[d], Марыя Жазефа Саксонская[d], Карл Саксонскі[d], Марыя Крысціна Саксонская[d], Альберт Цешынскі[d], Клеменс Венцаслаў Саксонскі[d], Марыя Кунігунда Саксонская[d], Марыя Елізавета Саксонская[d] і Марыя Маргарыта Саксонская[d]

Марыя Юзэфа фон Габсбург (ням.: Maria Josepha von Habsburg, польск.: Maria Józefa Habsburżanka; 8 снежня 1699, Вена, Свяшчэнная Рымская імперыя — 17 лістапада 1757, Дрэздэн, Курфюрства Саксонія) — эрцгерцагіня аўстрыйская, каралева польская, вялікая княгіня літоўская, княгіня-электарка саксонская, жонка Аўгуста IIІ Прыгожага. З дому Габсбургаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Была дачкой нямецкага імператара Іосіфа І Габсбурга і Амаліі Вільгельміны фон Браўншвайг-Каленберг. Лічылася спакаеміцай свайго дзядзькі імператара Карла VI, але пасля нараджэння ў таго дачкі Марыі Тэрэзіі пазбавілася гэтага права.

Шлюб паміж Марыяй Юзэфай і Аўгустам адбыўся 20 жніўня 1719. Каранаваная на сталец Рэчы Паспалітай 20 студзеня 1734 года. Ад 1740 года спрабавала зрабіць мужа нямецкім імператарам, для чаго намагалася стварыць саюз супраць Прусіі. З пачаткам Сямігадовай вайны ў адрозненне ад мужа засталася ў акупаваным Дрэздэне, дзе памерла ад апалектычнага ўдару. Пахаваная там у Саборы Святой Тройцы.

Была вельмі рэлігійнай, шмат дапамагала езуітам. Перадавала кляштарам і касцёлам шматлікія каштоўнасці.

Марыя Юзэфа разам з мужам мела 14 дзяцей.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]