Катангскі чаравік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Працэс усталявання мяжы.
Замбія і «Катангскі чаравік».

Катангскі чаравік (фр.: Botte du Katanga, англ.: Katanga boot), таксама Катангская / Кангалезская / Заірская ножка — паўднёва-ўсходні выступ правінцыі Верхняя Катанга (Дэмакратычная Рэспубліка Конга), які ўпіраецца ў Замбію.

Узнікненне[правіць | правіць зыходнік]

У 1880-х гадах з поўначы ў Катангу праніклі бельгійцы, а ў 1890-х з поўдня — брытанцы. У выніку двухбаковых перамоваў і пагадненняў з Каралеўствам Еке[1] была вызначана мяжа паміж каланіяльнымі ўладаннямі дзвюх еўрапейскіх дзяржаў. Па выніку Катанга была падзелена ад лініі рака Луапулавозера Мверу да водападзелу Конга/Замбезі. З гэтага моманту ўся тэрыторыя непасрэдна на ўсход ад лініі поўнач—поўдзень, якая праходзіць праз Ндолу, стала часткай Паўночнай Радэзіі. Астатнія землі ўвайшлі ў склад Бельгійскага Конга[2][3].

Дадзены рэгіён з’яўляецца адным з прыкладаў адвольнай мяжы[4], створанай еўрапейцамі ў Афрыцы падчас падзелу кантынента, якія не ўлічвалі тэрыторыі рассялення афрыканскіх народнасцей[5].

Праблемнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1911—1914 гадах абвастрылася пытанне вакол «чаравіка», паколькі памежная рака Луапула месцамі мае некалькі рукавоў, якія ўтвараюць шматлікія астравы і балоты, прычым галоўны рукаў можа мяняцца ў залежнасці ад сезону і ўзроўню вады. Асабліва гэта тычыцца тэрыторыі на поўдзень ад возера Бангвеулу, дзе балоты і затопленыя лугі часам дасягалі шырыні дзясяткаў кіламетраў, перасякаючы ў розных месцах лінію мяжы[1].

Дадзеная праблема ў посткаланіяльны перыяд прывяла да спрэчак паміж незалежнымі ДРК і Замбіяй з-за прыналежнасці мінеральных рэсурсаў рэгіёну[6].

Для Замбіі «чаравік» стаў праблемай стратэгічнага характару: ён ускладніў зносіны паміж заходняй і ўсходняй часткамі краіны, павялічыўшы працягласць дзяржграніцы з нестабільным суседам[7].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б David Gordon: “Decentralized Despots or Contingent Chiefs: Comparing Colonial Chiefs in Northern Rhodesia and the Belgian Congo.” KwaZulu-Natal History and African Studies Seminar, University of Natal, Durban, 2000.
  2. http://www.angelfire.com/mac/egmatthews/worldinfo/africa/uganda.html Mathews, E.G: “World Info: Uganda” accessed 6 February 2007;.
  3. http://earth.google.com/ Google Earth accessed 6 February 2007
  4. Francis M. Deng: “Africa and the New World Dis-Order: Rethinking Colonial Borders”. Brookings Review, Vol. 11, Spring 1993
  5. Ieuan Griffiths: "The Scramble for Africa: Inherited Political Boundaries", The Geographical Journal, Vol 152 No2, July 1986, pp 204-216.
  6. http://www.dacb.org/stories/demrepcongo/crawford_daniel.html Архівавана 27 верасня 2007. Dr. J. Keir Howard: "Crawford, Daniel" and "Arnot, Frederick", in Dictionary of African Christian Biography, website accessed 7 February 2007
  7. Mwelwa C. Musambachime: “Military Violence against Civilians: The Case of the Congolese and Zairean Military in the Pedicle 1890-1988”. The International Journal of African Historical Studies, Vol. 23, No. 4 (1990)