Катастрофа Ту-154 пад Сочы
Выгляд
| Катастрофа Ту-154 ВПС Расіі | |
|---|---|
| Схема месца катастрофы (паводле даных Міністэрства абароны Расіі) | |
| Агульныя звесткі | |
| Дата | 25 снежня 2016 года |
| Час | 05:27 MSK (02:27 UTC) |
| Характар | Крушэнне пасля ўзлёту |
| Прычына |
Не ўсталяваная (вынікі расследавання засакрэчаныя) |
| Месца |
|
| Каардынаты | 43°25′30″ пн. ш. 39°50′13″ у. д.HGЯO |
| Загінулыя | 92 (усе) |
| Параненыя | 0 |
| Паветранае судна | |
|
Самалёт, які разбіўся, за 7 месяцаў да катастрофы |
|
| Мадэль | Ту-154Б-2 |
| Авіякампанія |
|
| Пункт вылету |
|
| Прыпынкі ў дарозе |
|
| Пункт прызначэння |
|
| Бартавы нумар | RA-85572 |
| Дата выпуску | 29 сакавіка 1983 года |
| Пасажыры | 84 |
| Экіпаж | 8 |
| Загінулыя | 92 |
| Выжылых | 0 |
Катастро́фа расійскага вайсковага Ту-154 — авіяцыйная катастрофа расійскага вайсковага самалёта з артыстамі і журналістамі, што накіроўваліся ў Сірыю. Адбылася 25 снежня 2016 года над Чорным морам недалёка ад Сочы.
Вайсковы самалёт знік з радараў у 05:40, праз 20 хвілін пасля вылету з Сочы. Ён накіроўваўся ў сірыйскую Латакію. На яго борце было 8 членаў экіпажа і 84 пасажыры[1]. Сярод пасажыраў ляцелі журналісты «Першага канала», НТВ, канала «Звезда», музыканты і артысты ансамбля імя Аляксандрава[2][3].
Сярод загінуўшых пасажыраў была расійская доктарка Лізавета Глінка, таксама вядомая як «доктар Ліза».[4]
Зноскі
- ↑ Минобороны уточнило число пассажиров, находившихся на борту Ту-154 (руск.)
- ↑ Каля Сочы разбіўся самалёт з расійскімі артыстамі і журналістамі, якія ляцелі ў Сірыю Наша Ніва, 25.12.2016
- ↑ На борту исчезнувшего Ту-154 были журналисты Первого канала и «Звезды» (руск.)
- ↑ Доктар Ліза была ў спісах пасажыраў Ту-154, што разбіўся ў Сочы, Наша Ніва, 25.12.2016