Катастрофа A330 над Атлантыкай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рэйс 447 Air France
Агульныя звесткі
Дата 1 чэрвеня 2009
Час 02:14 UTC
Характар Падзенне з эшалона
Прычына Памылка пілотаў
Каардынаты 03°57′ пн. ш. 30°37′ з. д.HGЯO
Загінулыя 228 (усе)
Паветранае судна
PKIERZKOWSKI 070328 FGZCP CDG.jpg
Самалёт за 2 гады да катастрофы
Мадэль Airbus A330-203
Авіякампанія Сцяг Францыі Air France
Пункт вылету Сцяг Бразіліі Галеан, Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія)
Пункт прызначэння Сцяг Францыі Міжнародны аэрапорт імя Шарля дэ Голя, Парыж (Францыя)
Рэйс AF447
Бартавы нумар F-GZCP
Дата выпуску 25 лютага 2005 (першы палёт)
Пасажыры 216
Экіпаж 12
Выжылых 0
Дата выпуску 25 лютага 2005 (першы палёт)

Катастрофа A330 над Атлантыкай — цяжкая авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 1 чэрвеня 2009 года. Авіялайнер Airbus A330-203 авіякампаніі Air France, які выконваў рэйс AF447 па маршруце Рыа-дэ-Жанэйра — Парыж, зваліўся ў воды Атлантычнага акіяна. Загінулі ўсе 228 чалавек, што знаходзіліся на яго борце — 12 членаў экіпажа і 216 пасажыраў. Гэта найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі авіякампаніі Air France.

Падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Прыкладная схема палёту рэйса 447. Суцэльная чырвоная лінія — пройдзены маршрут, пункцірная — меркаваны маршрут пасля апошняга радыёкантакту

Рэйс AF447 выляцеў з Рыа-дэ-Жанэйра ў Парыж у 23:29 UTC. Праз 2,5 гадзіны пілоты паведамілі пра турбулентнасць, затым бартавы камп'ютар самалёта перадаў некалькі сэрвісных паведамленняў, пасля чаго сувязь з самалётам была страчана.

Прадстаўнікі Air France днём заявілі, што шанцаў знайсці самалёт цэлым практычна не засталося, да зыходу дня было абвешчана, што самалёт разбіўся. На борце лайнера знаходзілася 228 чалавек (у тым ліку 12 членаў экіпажа). Гэта найбуйнейшая авіякатастрофа ў гісторыі Air France і найбуйнейшая катастрофа пасажырскага самалёта з 2001 года да катастрофы Boeing 777 пад Данецкам (298 загінулых)[1].

У бразільскім штаце Рыа-дэ-Жанэйра 1 чэрвеня была абвешчаны трохдзённая жалоба[2]. 3 чэрвеня ў Францыі ў саборы Нотр-Дам-дэ-Пары прайшло жалобнае набажэнства, на якім прысутнічаў прэзідэнт Нікаля Сарказі[3].

Канчатковая справаздача расследавання прычын катастрофы была апублікавана на прэс-канферэнцыі 5 ліпеня 2012 года. У якасці прычын катастрофы ў ім называюцца абмярзанне трубак Піто, наступнае адключэнне аўтапілота і няўзгодненыя дзеянні экіпажа, якія прывялі да звальвання, вывесці самалёт з якога экіпажу не ўдалося.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.