Кацярына Васілеўна Сумарава
Кацярына Васілеўна Сумарава | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 22 красавіка 1979 (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Васіль Фёдаравіч Сумараў |
Род дзейнасці | мастачка |
Жанр | пейзаж і тэматычная карціна[d] |
Вучоба | |
Уплыў | Васіль Сумараў |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кацярына Сумарава (нар. 22 красавіка 1979, Мінск) — беларускі мастак-жывапісец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1990—1998 — Рэспубліканская школа-інтэрнат па выяўленчаму мастацтву імя Івана Ахрэмчыка
- 1998—2004 — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
- 2005 — стыпендыят праграмы «Вольнае даследаванне», Акадэмія мастацтваў Карары, Італія
- 2007 — член Беларускага саюза мастакоў
- 2008 — член Савета маладых творцаў пры Канфедэрацыі творчых саюзаў Рэспублікі Беларусь
З 2000 года прымае ўдзел у міжнародных мастацкіх пленэрах Беларусі, Польшчы, Літвы, Славеніі, Японіі, Арабскіх Эміратаў і іншых краін. З’яўляецца дыпламантам і стыпендыятам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2001, 2003). У 2001 годзе таксама атрымала Гран-пры Рэспубліканскага конкурса, прысвечанага 550-годзю з дня нараджэння Леанарда да Вінчы. Творы Кацярыны Сумаравай знаходзяцца ў мінскам Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, музеі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, мастацкай галерэі Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, мастацкай галерэі горада Оршы, прыватных калекцыях Беларусі і замежжа.
Персанальныя выстаўкі
[правіць | правіць зыходнік]- 2015 — «Памежны стан», Мінск, Галерэя М. Савіцкага
- 2014 — «Суб’ектыўныя краявіды», Абу-Дабі, ААЭ
- 2014 — «Liwa affect», галерэя «New Day», Мінск[1]
- 2013 — «Ружа вятроў», галерэя Guru Caffee Club, Мінск
- 2012 — «Панарама года», галерэя Tut.by, Мінск
- 2012 — «Панарама года», аршанская гарадская мастацкая галерэя В. А. Грамыкі[2]
- 2009 — «Суб’ектыўныя краявіды», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[3]
- 2007 — «Суб’ектыўнае», галерэя Інстытута імя Гётэ, Мінск
- 2006 — «Пад позіркам цішыні», музей Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Мінск
- 2005 — Выстаўка графічных твораў, амбасада Рэспублікі Беларусь у Італіі, Рым
- 2003 — «ANTIK», галерэя Інстытута імя Гётэ, Мінск
Групавыя выстаўкі
[правіць | правіць зыходнік]- 2015 — «Лабірынт ІІ», выстаўка секцыі жывапісу Саюза мастакоў Беларусі, Палац мастацтва, Мінск
- 2014 — «Тэрыторыя сонца», III міжнародная выстаўка, арт-цэнтр Марка Шагала, Віцебск
- 2014 — «Формазмест-703», IV біенале жывапісу, графікі і скульптуры, Палац Мастацтва, Мінск
- 2014 — «Арэна. БелАрт», рэспубліканская выстаўка, Палац мастацтва, Мінск
- 2014 — «Лабірынт», выстаўка секцыі жывапісу Саюза мастакоў Беларусі, Палац мастацтва, Мінск
- 2014 — «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта», выстаўка сучаснага мастацтва, БелЭкспа, Мінск
- 2014 — «Клара і Роза. Штучнае асвятленне», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
- 2013 — «Н2О», галерэя «Універсітэт Культуры»
- 2013 — «Праект», рэспубліканская мастацкая выстаўка, Палац мастацтва, Мінск
- 2013 — «У пошуках Атлантыды», выстаўка па выніках пленэру ў Межава, Орша, Віцебск[4][5]
- 2012 — «Young Belarus Transformation», галерэя «D.E.V.E.», Бруге, Бельгія
- 2012 — ІІІ біенале жывапісу, графікі і скульпуры «Тэстамент», Палац мастацтва, Мінск
- 2012 — V Beijing International Art Biennale China, Нацыянальны музей, Пекін, Кітай
- 2010 — VII міжнародная біенале сучаснага мастацтва, Гюмры, Арменія
- 2010 — ІІ біенале жывапісу, графікі і скульптуры, Палац мастацтва, Мінск
- 2010 — «Women and Art», міжнародная біенале, Нацыянальны мастацкі музей, Шарджа, ААЭ
- 2009 — «Pienkuw», міжнародныя мастацкія сустрэчы, Хелм, Польшча
- 2009 — «Калядны фэст», рэспубліканская выстаўка, Палац мастацтва, Мінск
- 2008 — «Прэзентацыя» (сумесны беларуска-нямецкі праект — выстаўкаа-канферэнцыя), музей Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Мінск
- 2008 — Рэспубліканская выстаўка пейзажу, Палац мастацтва, Мінск
- 2008 — «Новы час», рэспубліканская моладзевая выстаўка, Палац мастацтва, Мінск
- 2008 — І-я Нацыянальная біенале мастацтваў, Палац мастацтва, Мінск
- 2008 — «Словы і фарбы», міжнародная выстаўка, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск.
- 2007 — «Па-за блакітам», міжнародная выстаўка, Брусель
- 2007 — «Pienkow 2007», выстаўка па выніках пленэру, Акадэмія мастацтваў, Познань, Польша.
- 2006 — «Зямля пад белымі крыламі», рэспубліканская выстаўка, прысвечаная 75-годззю Уладзіміра Караткевіча, Палац мастацтва, Мінск. Беларусь.
- 2005 — Выстаўка ў межах Міжнароднага тэатральна-мастацкага фестывалю «Zdarzenia», Польша
- 2003 — «Зэльва 2003», выстаўка па выніках IV Міжнароднага жывапіснага пленэру, Галерэя польскага саюза мастакоў, Варшава, Польшча
- 2003 — «Скажам дзецям „Так“», выстаўка UNICEF, Мінск
- 2001 — Выстаўка фіналістаў Osaka Triennale 2001 (Х Міжнародны конкурс сучаснага мастацтва) Contemporary Art Spase Osaka (CASO), Японія
- 2001 — Выстаўка, прысвечаная памяці Хаіма Суціна, галерэя Літоўскага саюза мастакоў, Вільнюс, Літва
- 2000 — Выстаўка па выніках міжнароднага пленэру «Слядамі Манюшкі», Пултуск, Беласток, Варшава (Польшча), Вільнюс (Літва)
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Выставка живописи Катерины Сумаревой «Liwa affect»
- ↑ Выстава Кацярыны Сумаравай адкрылася ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі Архівавана 20 ліпеня 2015.
- ↑ Кацярына Сумарава. Суб’ектыўны краявід пачатку стагоддзя Архівавана 6 ліпеня 2016.
- ↑ Выстаўка «У пошуках Атлантыды» адчынілася ў Оршы(недаступная спасылка)
- ↑ У Віцебскім краязнаўчым музэі адчынілася выстаўка твораў, прысвечаных вёсцы Межава Аршанскага раёну
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Культура і мастацтва. Кацярына Сумарава пра вандроўкі і самавыяўленне Архівавана 9 сакавіка 2016.
- Народная воля. Екатерина СУМАРЕВА: Многим проще поехать на шашлыки, чем сходить с детьми в художественный музей (руск.)(недаступная спасылка)
- Budzma.by.Карціна дня: «Легенда» Кацярыны Сумаравай
- BelSat. Кацярына Сумарава Архівавана 1 снежня 2014.
- Нарадзіліся 22 красавіка
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Педагогі Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі XXI стагоддзя