Кацярына Сяргееўна Грыгор’ева
Кацярына Грыгор'ева | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 15 верасня 1989[1] (35 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Рост | 180 см[2] |
Грудзі | 83 см[2] |
Стан | 61 см[2] |
Сцёгны | 89 см[2] |
Колер валасоў | русыя[2] |
Вочы | зялёныя[2] |
Грамадзянства | Расія |
Кацярына Сяргееўна Грыгор’ева (15 верасня 1989, Аленягорск) — расійская топ-мадэль. З красавіка 2015 года па 2016 год з’яўлялася адным з «анёлаў» кампаніі Victoria’s Secret.
Нарадзілася ў Аленягорску Мурманскай вобласці у 1989 годзе ў сям’і вайскоўца, з дзевяцігадовага ўзросту займалася бальнымі танцамі. Адукацыю атрымала ў Мурманскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце па спецыяльнасці «Маркетынг». У 2010 годзе праходзіла кастынг на конкурс «Міс Расія»[3], аднак у фінал не патрапіла, наступную спробу зрабіла ў 2012 годзе[3], аднак ізноў сур’ёзнага поспеху не дамаглася: увайшла ў дзясятку фіналістак. У 2012 годзе прыняла ўдзел у шоў Топ-мадэль па-руску[2], стаўшы віцэ-міс конкурсу разам са сваёй сястрой, таксама мадэллю — Валянцінай Грыгор’евай. На міжнароднай арэне дэбютавала ў 2014 годзе на тыдні высокай моды ў Нью-Ёрку, адкрыўшы юбілейны паказ Donna Karan, пазней была запрошана ў Парыж і Мілан, дзе сярод іншых дэфілявала на паказах Elie Saab, Versace, Dolce & Gabbana, Oscar de la Renta, Celine, Givenchy, Gucci, Roberto Cavalli, Alexander McQueen. Па выніках 2014 года была абрана сайтам models.com, адной з лепшых мадэляў-адкрыццяў сезону[4].
У розны час брала ўдзел у паказах: Alexander McQueen, Barbara Bui, Celine, Dolce & Gabbana, Donna Karan, Elie Saab, Giambattista Valli, Givenchy, Gucci, Isabel Marant, Oscar de la Renta, Ralph Lauren, Roberto Cavalli, Stella McCartney, Tory Burch, Versace, Viktor & Rolf, Vionnet, Emanuel Ungaro, Balmain, Givenchy, Nina Ricci, Anthony Vaccarello, Christian Dior і інш.[2].
У 2014[5], 2015[6] і 2016 гадах[7] была запрошана на выніковы паказ кампаніі Victoria’s Secret.
На вокладках часопісаў
[правіць | правіць зыходнік]- Numero, лістапад 2014[8]
- Vogue Расія, лістапад 2014[9]
- Allure Расія, красавік 2016[10]
- Cover Magazine, чэрвень 2016[11]
Зноскі
- ↑ Kate Grigorieva // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Угару да: а б в г д е ё ж Кацярына Грыгор'ева: FashionModelDirectory.com . Праверана 08.11.2014.
- ↑ Угару да: а б Мурманчанка Екатерина Григорьева поборется за корону «Мисс Россия»
- ↑ Top Newcomers / The breakout faces of the season FW14
- ↑ See Who is Walking the 2014 Victoria’s Secret Fashion Show
- ↑ Victoria’s Secret Fashion Show 2015: All 44 models revealed, plus the reality behind the auditions detailed | Features | Lifestyle | The Independent
- ↑ Шоу Victoria’s Secret 2016: Secret Angel і Dark Angel
- ↑ Numero November 2014 Cover .
- ↑ Vogue Russia November 2014 Cover .
- ↑ Allure Russia April 2016 Cover (Allure Russia) .
- ↑ Cover soger digital praktikant - COVER .(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Прафайл на Fashion Model Directory (англ.)
- Прафайл на models.com (англ.)
- Прафайл на Dom Models(недаступная спасылка) (руск.)