Каэтан Ангіяліні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каэтан Ангіяліні
Дата нараджэння:

1748(1748)

Месца нараджэння:

Італія

Дата смерці:

1816(1816)

Працы і дасягненні
Месца працы

Віцебскі езуіцкі калегіум[d]

Працаваў у гарадах:

Віцебск

Рэстаўрацыя помнікаў:

Касцёл Святога Іосіфа і калегіум езуітаў

Каэтан Ангіяліні (1748, Італія — 1816) — архітэктар італьянскага паходжання, жыццё і творчасць якога звязаны з Беларуссю[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Балонні і Вероне. У 1784 годзе пераехаў у Полацк. З 1786 года жыў у Віцебску, дзе выкладаў французскую мову, у 1789—1796 — тэорыю архітэктуры ў мясцовым калегіуме езуітаў[1].

У 1796—1797 гадах жыў у Оршы. Пасля вяртання ў Віцебск выкладаў архітэктуры, кіраваў будаўніцтвам касцёлаў, зрабіў алтары ў езуіцкім касцёле. У 1803—1805 гг. жыў у Полацку, потым выехаў у Італію[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Кіраваў працамі па ўзвядзенні мураванага касцёла Святога Іосіфа ў Віцебску і спраектаваў яго галоўны алтар[1].

Зноскі