Кваква звычайная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кваква звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nycticorax nycticorax Linnaeus, 1758

Арэал
выява

     Гнездавы арэал      Круглы год

     Толькі зімой
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174832
NCBI  8901
FW  368423

Кваква звычайная[1], чапля-кваква (Nycticorax nycticorax) — птушка сямейства чаплевых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Невялікая чапля. Даўжыня цела да 60 см, маса 500—700 г, размах крылаў 1,05—1,12 м. Адзін з найбольш прыгожых прадстаўнікоў сямейства. Ад іншых чапляў адрозніваецца каржакаватым целаскладам і кароткай шыяй. Спіна і верх галавы чорныя, крылы шэрыя, надбрыўная палоса, лоб і брушка белыя. Дзюба чорная, вочы чырвоныя. Вясной на патыліцы ўтвараецца чубок з доўгіх пёраў.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырэнне: Еўразія, Афрыка, Паўночная і Паўднёвая Амерыка. Ва ўсходняй Галарктыцы праз Беларускае Палессе, Ніжняе Паволжа і Казахстан праходзіць паўночная мяжа пашырэння. Месцы пражывання: хмызнякі і зараснікі трыснягу ў поймах рэк. Зрэдку селіцца ў калоніях іншых відаў чапляў.

Кваквы, якія жывуць у Еўропе, — пералётныя. Зімуюць у экватарыяльнай Афрыцы.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Яйка

Тыпова начная птушка. Корміцца рыбай, жабамі, воднымі і наземнымі насякомымі, мышападобнымі грызунамі.

Гняздуецца пераважна на дрэвах, пры іх адсутнасці — на кустах вярбы або на заломах трыснягу і іншай прыбярэжнай расліннасці. У кладцы 3—5 яек памерамі 49,2 x 35,5 мм.

Зноскі

  1. Кваква звычайная ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.206

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT) 
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін — Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-095-5