Квана Паркер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Квана Паркер
англ.: Quanah Parker
Фота каля 1890 г.
Фота каля 1890 г.
Род дзейнасці: правадыр
Дата нараджэння: мерк. 1845[1][2] ці 1852[3]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 23 лютага 1911(1911-02-23)[1][4]
Месца смерці:
Месца пахавання:
Бацька: Пета Накона
Маці: Сінтыя Эн Паркер
Жонка: Вікея, Чоні, Мах-Чэта-Вукі, Аў-Ю-Вут-Такум, Кобі, Тоэ-Пэй, Танакры
Квана Паркер на Вікісховішчы

Квана Па́ркер (англ.: Quanah Parker; каля 1845 — 25 лютага 1911 гг.) — правадыр каманчаў, палітычны і рэлігійны дзеяч ЗША.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і правадыра групы каманчаў наконі Пета Накона. Яго маці, Сінтыя Эн Паркер, была тэхаскай пасяленкай, якая ў малым узросце трапіла да каманчаў у палон і стала жонкай правадыра. Імя Kwana значыла «пах». Пасля смерці бацькі далучыўся да атрада квахады, удзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць арміі ЗША і тэхаскіх рэйнджэраў.

2 чэрвеня 1875 г. Квана Паркер разам з паплечнікамі добраахвотна здаліся ў палон. Яны былі інтэрнаваны ў рэзервацыю для каманчаў, каёва і апачы. У далейшым Квана імкнуўся заручыцца падтрымкай уладаў ЗША. Пабудаваў сабе ў Аклахоме «зорны» дом у еўрапейскім стылі, паспяхова развіваў асабістую жывёлагадоўчую гаспадарку. Сярод яго сяброў называюць Т. Рузвельта. Квана ўдзельнічаў у яго інагурацыі ў 1905 г. Хаця каманчы ніколі не абіралі яго сваім правадыром, ён разглядаўся ў такім стане ўладамі ЗША, называўся правадыром у афіцыйных дакументах.

Квана Паркер садзейнічаў эканамічным пераўтварэнням у асяродзі каманчаў, накіраваных на самазабеспячэнне праз камерцыйную жывёлагадоўлю і здачу ў арэнду часткі зямель рэзервацыі. Падтрымаў адкрыццё школ для індзейцаў і вывучэнне імі англійскай мовы.

Квана Паркер лічыцца адным з заснавальнікаў Царквы карэнных амерыканцаў. Быў прыхільнікам народнай медыцыны і арганізоўваў традыцыйныя рытуалы нібы ў лекарскіх мэтах. Распаўсюджваў ідэі пеётызму сярод прадстаўнікоў іншых плямён.

У лютым 1911 г. захварэў падчас наведвання рэзервацыі шаенаў. Памёр у «зорным» доме ў прысутнасці 2 жонак. Першапачаткова пахаваны на хрысціянскіх могілках. У 1957 г. быў перапахаваны каля магільняў маці і сястры ў Форт-Сіл.

Пры жыцці меў адначасова ад 6 да 8 жонак і 25 дзяцей. Толькі 16 з іх перажылі свайго бацьку.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118971581 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  3. Надмагілле
  4. Quanah Parker // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]