Рэспубліка Тэхас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэспубліка Тэхас
Republic of Texas

Flag of Mexico (1823-1864, 1867-1968).png
1836 — 1846


Flag of Texas.svg
Flag of Texas.svg Seal of the Republic of Texas (colorized).svg


Сцяг самотнай зоркі Пячатка
Location of Republic of Texas.png
Сталіца Сан-Філіпэ-дэ-Осцін (часовая; да 1836)
Вашынгтон-на-Бразасе (часовая; 1836)
Хэрысберг (часовая; 1836)
Галвестан (часовая; 1836)
Веласка (часовая; 1836)
Каламбія (1836-37)
Х'юстан (1837-39)
Осцін (з 1839)
Мова(ы) англійская (фактычна)
Грашовая адзінка тэхаскі долар
Плошча 1.007.935 км²
Насельніцтва 70 тыс. (1840)
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
 - 18361838 Сэм Х'юстан
 - 18381841 Мірабо Ламар
 - 18411844 Сэм Х'юстан
 - 18441846 Энсан Джонс
Гісторыя
 - 2 сакавіка 1836 Набыццё незалежнасці
 - 29 снежня 1845 Уваход у склад ЗША
 - 19 лютага 1846 Рэспубліка Тэхас перайменаваная ў штат Тэхас
Сёння Сцяг ЗША ЗША

Рэспубліка Тэхас (англ.: Republic of Texas) — дзяржава, існаваўшая ў 18361846 у Паўночнай Амерыцы. У 18351836 Тэхас дамогся незалежнасці ад Мексікі, у 1845 увайшоў у склад ЗША.

Вайна за незалежнасць[правіць | правіць зыходнік]

Прычынамі жадання Тэхаса набыць незалежнасць стала дыктатура прэзідэнта Антоніа Санта-Аны, забарона рабства ў Мексіцы і забарона эміграцыі з ЗША ў Мексіку.

Вайна пачалася 2 кастрычніка 1835 з сутыкнення тэхаскіх і мексіканскіх войскаў каля горада Гансалес. 10 кастрычніка 1835 капітулюе мексіканскі гарнізон у Галіадзе. 24 кастрычніка паўстанцы асаджваюць гарнізон Бехара, які здаецца 10 снежня пасля падзення Ліпанцітлана і страты сувязі з узбярэжжам.

23 лютага пачынаецца бітва за Алама, стаўшая сімвалам барацьбы Тэхаса за незалежнасць, у якой мексіканскія войскі цалкам знішчаюць нешматлікіх салдат гарнізона. Гераічная абарона абарона форта вызывае моцны ўздым патрыятызму сярод тэхасцаў, якія запісваюцца добраахвотнікамі ў войскі паўстанцаў.

Дэкларацыя незалежнасці Тэхаса

2 сакавіка 1836 Тэхас аб'яўляе незалежнасць ад Мексікі, а 21 красавіка войскі Сэма Х'юстана разбіваюць мексіканцаў у бітве пры Сан-Хасінта і захопліваюць у палон прэзідэнта Санта-Ану. 14 мая 1836 ён падпісвае з прадстаўнікамі Тэхаса Веласкскіе дагаворы, якія пакладаюць канец вайне, нягледзячы на тое, што афіцыйна Мексіка не ратыфікавала іх.

Пасляваенны Тэхас[правіць | правіць зыходнік]

У 1836 Тэхас прымае канстытуцыю (якая дазваляе рабства) і становіцца рэспублікай. Першым прэзідэнтам абіраецца Сэм Х'юстан. Нягледзячы на мір з Мексікай працягваюцца сутычкі на межах. ЗША захоўвае нейтралітэт, неафіцыйна дапамагаючы тэхасцам. У 1845 Тэхас уваходзіць у склад ЗША і Амерыкана-мексіканская вайна 1846 – 1848 знімае ўсе прэтэнзіі Мексікі на тэхаскую тэрыторыю (у тым ліку і на заходні Тэхас, статус якога быў не вызначаны).

Палітычныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Тэхас застаецца адзінай міжнародна-прызнанай краінай, якая ўвайшла ў склад ЗША на правах штата. Вермонцкая Рэспубліка, якая адразу стала штатам Вермонт, не мела міжнароднага прызнання; Каліфарнійская Рэспубліка і Каралеўства Гаваі былі далучаны да ЗША на правах тэрыторый, а потым ужо атрымалі статус штата.

Дыпламатычныя адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на кароткі тэрмін існавання, Рэспубліка паспела ўсталяваць консульскія і дыпламатычныя адносіны з шэрагам краін Еўропы і Амерыкі: Бельгіяй, ЗША, Нідэрландамі, Францыяй (афіцыйна прызналі незалежнасць Тэхаса і ўсталявалі поўныя дыпламатычныя адносіны); Юкатанам (іншая паўстанцкая дзяржава на тэрыторыі Мексікі); Вялікабрытанія (накіравала неафіцыйнае консульства ў Лондан); Брэменам, Гамбургам і Любекам (прымала афіцыйнае консульства).