Кехіндэ Фатаі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Кехіндэ Фатаі
Loc-uf (8).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Кехіндэ Феі Фатаі
Нарадзіўся 19 лютага 1990(1990-02-19)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Нігерыі Нігерыя
Рост 178 см
Вага 74 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Дынама (Мінск)
Нумар 7
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
0000 — 2007 Сцяг Нігерыі JUTH (Джос)
2007 — 2008 Сцяг Румыніі Фарул (Канстанца)
Клубная кар’ера*
2007 — 2008 Сцяг Румыніі Фарул II (Канстанца) 20 (11)
2008 — 2010 Сцяг Румыніі Фарул (Канстанца) 46 (7)
2010 — 2015 Сцяг Румыніі Астра (Джурджу) 114 (46)
2013 — 2014   Сцяг Бельгіі Бругэ 8 (1)
2015 — 2016 Сцяг Чэхіі Спарта (Прага) 24 (8)
2016 — 2018 Сцяг Расіі Уфа 41 (6)
2018 — Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 9 (5)
Нацыянальная зборная**
2009 Сцяг Нігерыі Нігерыя (да 21) 3 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 14 кастрычніка 2018.

Кехіндэ Фатаі (англ.: Kehinde Fatai; нар. 19 лютага 1990, Абуджа) — нігерыйскі футбаліст, нападнік беларускага клуба «Дынама» з Мінска.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

На моладзевым узроўні гуляў на радзіме за клуб JUTH, а ў ліпені 2007 года пераехаў у Еўропу, далучыўшыся да «Фарула» з Канстанцы. У чэрвені 2010 года ў якасці свабоднага агента перабраўся ў іншы румынскі клуб — «Астру», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У верасні 2013 года на правах арэнды стаў іграком бельгійскага «Бругэ», аднак не здолеў замацавацца ў складзе і праз год вярнуўся ў «Астру».

У маі 2015 года падпісаў трохгадовы кантракт з пражскай «Спартай». У жніўні 2016 года перабраўся ў расійскі клуб «Уфа». Спачатку быў трывалым іграком асновы, аднак у першай палове 2018 года стаў у асноўным заставацца на лаўцы запасных. У жніўні 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Уфой».

Неўзабаве пасля зыходу з «Уфы» падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Мінска[2], дзе хутка замацаваўся ў аснове. 20 кастрычніка ў матчы з «Мінскам» адзначыўся хет-трыкам (выніковы лік 3:3).

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Нігерыі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]