Клайд Уільям Томба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Клайд Томба)
Клайд Уільям Томба
англ.: Clyde William Tombaugh
Дата нараджэння 4 лютага 1906(1906-02-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 1997(1997-01-17)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера астраномія[3]
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клайд Уільям Томба (англ.: Clyde William Tombaugh; 4 лютага 1906, Стрытар, Ілінойс — 17 студзеня 1997, Лас-Крусес, Нью-Мексіка) — амерыканскі астраном, які адкрыў малую планету Плутон у 1930 годзе і шэраг астэроідаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 1928 года дырэктар Лоўэлаўскай абсерваторыі доктар Слайфер (1875—1969) даслаў Клайду ліст з запрашэннем на працу. Ён быў залічаны ў штат у якасці лабаранта-фатографа.

У пачатку красавіка 1929 года, Клайд, з дапамогай 13-дзюймовага астрографа, прыступіў да фатаграфавання зорак у сузор’і Блізнят, дзе па вылічэннях Лоўэла павінна была знаходзіцца «Планета Ікс». Для пошуку невядомай планеты параўноўваў здымкі аднаго і таго ж участка неба з інтэрвалам 2-3 ночы на ​​блінк-кампаратары.

Клайд пры выкананні гэтай праграмы адкрыў новую камету, сотні новых астэроідаў, шмат пераменных зорак; правёў даследаванне па прасторавым размеркаванні галактык.

18 лютага 1930 года, аналізуючы фотапласцінкі, Клайд адкрыў Плутон. У 1932 Клайд Томба паступіў у Канзаскі ўніверсітэт, які скончыў у 1936. Працягваў працаваць у Лоўэлаўскай абсерваторыі да 1943 года. У 1943—1945 гадах выкладаў у Арызонскім каледжы ў Флагстафе, у 1945—1946 — у Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе.

З 1946 года працаваў у Абердзінскай балістычнай лабараторыі ў Лас-Крусес (штат Нью-Мексіка), з 1955 — таксама ва ўніверсітэце штата Нью-Мексіка (з 1965 — прафесар, з 1973 — ганаровы прафесар).

Зноскі