Клайд Уільям Томба
| Клайд Уільям Томба | |
|---|---|
| англ.: Clyde William Tombaugh | |
| | |
| Дата нараджэння | 4 лютага 1906[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 17 студзеня 1997[1][2][…] (90 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Patricia Tombaugh[d] |
| Род дзейнасці | астраном, выкладчык універсітэта |
| Навуковая сфера | астраномія[3] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Узнагароды |
Jackson-Gwilt Medal[d] (1931) |
Клайд Уільям Томба (англ.: Clyde William Tombaugh; 4 лютага 1906, Стрытар, Ілінойс — 17 студзеня 1997, Лас-Крусес, Нью-Мексіка) — амерыканскі астраном, які адкрыў малую планету Плутон у 1930 годзе і шэраг астэроідаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У канцы 1928 года дырэктар Лоўэлаўскай абсерваторыі доктар Слайфер (1875—1969) даслаў Клайду ліст з запрашэннем на працу. Ён быў залічаны ў штат у якасці лабаранта-фатографа.
У пачатку красавіка 1929 года, Клайд, з дапамогай 13-дзюймовага астрографа, прыступіў да фатаграфавання зорак у сузор’і Блізнят, дзе па вылічэннях Лоўэла павінна была знаходзіцца «Планета Ікс». Для пошуку невядомай планеты параўноўваў здымкі аднаго і таго ж участка неба з інтэрвалам 2-3 ночы на блінк-кампаратары.
Клайд пры выкананні гэтай праграмы адкрыў новую камету, сотні новых астэроідаў, шмат пераменных зорак; правёў даследаванне па прасторавым размеркаванні галактык.
18 лютага 1930 года, аналізуючы фотапласцінкі, Клайд адкрыў Плутон. У 1932 Клайд Томба паступіў у Канзаскі ўніверсітэт, які скончыў у 1936. Працягваў працаваць у Лоўэлаўскай абсерваторыі да 1943 года. У 1943—1945 гадах выкладаў у Арызонскім каледжы ў Флагстафе, у 1945—1946 — у Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе.
З 1946 года працаваў у Абердзінскай балістычнай лабараторыі ў Лас-Крусес (штат Нью-Мексіка), з 1955 — таксама ва ўніверсітэце штата Нью-Мексіка (з 1965 — прафесар, з 1973 — ганаровы прафесар).