Класы нямецкіх падводных лодак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Спіс класаў нямецкіх падводных лодак.

Будаўніцтва падводных лодак у Германіі ўзнікла ў пачатку XX стагоддзя. За часы Першай сусветнай вайны флот прыняў ад верфяў 341 лодку, яшчэ 138 лодак засталіся недабудаванымі. Нямецкі флот адыграў вялікую ролю ў Першай сусветнай вайне, таму па ўмовах Версальскага мірнага дагавора будаўніцтва надводнага флоту было моцна абмежавана (25% ад водазмяшчэння Вялікабрытаніі, пры абмежаванні максімальнага танажу карабля), будаўніцтва падводнага флота было цалкам забаронена.

У сярэдзіне 1930-х гадоў абмежаванні на падводны флот былі практычна знятыя, у прыватнасці ў Германіі дапушчалася будаўніцтва падводных лодак, але сумарнае іх водазмяшчэнне было абмежавана водазмяшчэннем брытанскага падводнага флоту. Гэта прывяло да памяншэння праектных памераў лодак класа VII на карысць павелічэння іх колькасці. У Другой сусветнай вайне акцэнт у развіцці флоту Германіі быў зроблены на падводныя лодкі, што заканамерна выявілася як у пасляваеннай забароне будаўніцтва падводнага флота ў Германіі (у 1945—1960 гадах), так і ў паўсюдным капіраванні нямецкай канструкцыі і тэхнічных рашэнняў у пасляваенных праектах субмарын краін-саюзнікаў.

У XXI стагоддзі Германія хоць і не валодае атамным падводным флотам, але мае заслужаны аўтарытэт у галіне падводнага суднабудавання: субмарыны нямецкай пабудовы вырабляюцца на экспарт у шматлікія краіны, а праект 212 з паветранезалежным рухавіком на паліўных элементах быў прызнаны новым словам у падводным суднабудаванні.

Германская імперыя Кайзераўскі флот (да 1918 года)[правіць | правіць зыходнік]

Тып Колькасць Гады службы Вытворца Вядомыя прадстаўнікі
Тып UA 108
U 1 — U 18 з бянзінавымі маторамі,
U 19 — U 42, U A
Тыпу MS:
U 43 — U 65, U 81 — U 114, U 160 — U 165
Вялікія тыпу Ms: U 135, U 136
1905—1918 Брэмер Вулкан  (ням.)
Круп Германіяверфт  (ням.), Кіль
Ф.Шыхаў, Данцыг  (ням.)
Імператарскія верфі ў Данцыгу  (англ.)
Верфі Фіат-Лаўрэнція
U 1, U 9, U 20, U 21, U 35, U 53
Тып UB 17 тыпу I, 30 тыпу II, 89 тыпу III 1914—1918 АГ Вессер, Брэмен
Блом & Фос, Гамбург
Круп Германіяверфт
АГ Фулкан, Гамбург
Тып UC 15 тыпу I, 64 тыпу II, 16 тыпу III 1914—1918 АГ Вессер, Брэмен
Блом & Фос, Гамбург
Круп Германіяверфт
Імператарскія верфі ў Данцыгу
АГ Фулкан, Гамбург
Тып UD 5 1913—1915 Круп Германіяверфт
Тып UD 1 1 тыпу праекту 50, будаўніцтва толькі пачалося 1918 Імператарскія верфі ў Кіле
Тып UE 10 тыпу I, 9 тыпу II 1914—1918 Імператарскія верфі ў Данцыгу
АГ Фулкан, Гамбург
Тып U139 3 1916—1918 Круп Германіяверфт
Тып U142 1 1916—1918 Круп Германіяверфт
Тып U151 7 1916—1918 Фленсбургер Шыфбаў-Гезельшафт
Круп Германіяверфт
U 155 (былая гандлёвая падводная лодка)
Тып UF 48 тыпу праекту 48, 54 тыпу праекту 48a не завершаныя 1918 Шыхаў Зібек, Верфі Ёгана Тэкленборга, АГ Атлас Ферке, АГ Няптун Расток
Тып UG запланаваныя 101 з 1919, кантракты не заключаныя не вызначаныя

Па ўмовах Версальскага міру Германіі забаранялася мець свой падводны флот.

Трэці рэйх Ваенна-марскі флот нацысцкай Германіі Крыгсмарынэ (1935—1945 гады)[правіць | правіць зыходнік]

Тып Колькасць Гады службы Вытворца Вядомыя прадстаўнікі
Тып I 2 тыпу I A 1935—1936 АГ Фесер
Тып II «Зямлянка» 6 тыпу II A, 20 тыпу II B, 8 тыпу II C, 16 тыпу II D 1935—1941 Дойчэ Ферке, Флендер-Ферке, Круп Германіяверфт
Тып VII 10 тыпу VII A, 25 тыпу VII B, 658 тыпу VII C (1940), 6 тыпу VII D (1941), 4 тыпу VII F 1935—1944 u. a. АГ Фесер, Дойчэ Ферке, Крыгсмарынеферфт Вільгельмсхавен Крыгсмарынеферфт у Кіле, Брэмер Вулкан U 47, U 96 (Фільм «Das Boot»), U 99, U 995 (Музей у Лабё), U 100, U 48
Тып IX 8 тыпу IX A, 14 тыпу IX B, 140 тыпу IX C, 2 тыпу IX D1, 29 тыпу IX D2 1936—1944 АГ Фесер, Зэебекферфт, Дойчэ Ферфт U 505, U 864
Тып X
«Мінны загараджальнік»
8 тыпу X B 1939—1944 Круп Германіяверфт U 234
Тып XI
«U-Крэйсер»
былі заложаныя чатыры, ніводная не завершана 1939 Дзешымаг, Брэмен
Тып XIV
«Малочная карова»
10 1939—1943 Дойчэ Ферке
Тып XVII 4 1942—1944 Блом & Фос
Круп Германіяверфт
Тып XVIII 2 1943 Дойчэ Ферке
Круп Германіяверфт
Тып XXI 123 1943—1945 Блом & Фос, АГ Фесер, Шыхаў Данцыг (Музей Вільгельм Баўэр  (ням.))
Тып XXIII 62 1943—1945 Дойчэ Ферфт, Круп Германіяверфт , Марынеферфт Тулон
Тып XXVI 99 1943м1945 Блом & Фос

Германія Бундэсмарынэ/Deutsche Marine (з 1956 года)[правіць | правіць зыходнік]

Тып Колькасць Гады службы Вытворца Вядомыя прадстаўнікі
Тып 240 2 Blohm + Voss, Гамбург
Тып 241 1 1960 Howaldtswerke-Deutsche Werft, Кіль
Тып 201 3 1960—1962 Howaldtswerke-Deutsche Werft, Кіль
Тып 202 2 1965—1966 Atlas-Werke AG, Брэмен
Тып 203 - -
Тып 204 - -
Тып 205 13 1961—1969
Тып 206 18 1973—1975
Тып Галь 3 1975—1977
Тып 207 15 1962—1967
Тып 208 - -
Тып 209 61 з 1967
Тып TR 1700 2 1962—1967
Тып 2000 - -
Тып 210 6 1987—1992
Тып 211 - -
Тып Долфін 6 1991—1999, з 2007
Тып 212 10 з 2002
Тып 214 23 3 2004
Тып 216 - -
Тып 218 - -

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]