Германскі імперскі флот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Імператарскія ваенна-марскія сілы
Kaiserliche Marine
Гады існавання 18711919
Краіна  Германская імперыя
Тып Ваенна-марскія сілы
Складаецца з
Удзел у Іхэтуаньскае паўстанне
Першая сусветная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Альфрэд фон Цірпіц

Герма́нскі імпе́рскі флот (ням.: Kaiserliche Marine, Кайзерліхмарынэ) — ваенна-марскія сілы Германіі, створаныя пасля аб’яднання германскіх дзяржаў у складзе Германскай імперыі на аснове ваенна-марскіх сіл Каралеўства Прусія, асноўнай задачай якіх з'яўлялася берагавая абарона. Яны існавалі з 1871 па 1919 год. Асабліва значна яны павялічыліся ў перыяд праўлення Вільгельма II, пры статс-сакратары марскога міністэрства Альфрэдзе фон Тырпіц, у якога знайшлі падтрымку ідэі амерыканскага тэарэтыка марскіх сіл Альфрэда Тайер Мэхэна. Вынікам стала гонка марскіх ўзбраенняў з Вялікабрытаніяй, падчас якой германскія ВМС сталі адной з самых значных марскіх сіл у свеце, саступаючы толькі брытанскім. Надводныя сілы аказаліся малаэфектыўнымі падчас Першай сусветнай вайны, удзельнічалі толькі ў адной вялікай бітве — Ютландскай, вынік якой можна ахарактарызаваць як нявызначаны. У той жа час, падводны флот значна пашырыўся, і ўяўляў сабой галоўную пагрозу шляхам забеспячэння Вялікабрытаніі. Пасля заканчэння вайны вялікая частка караблёў была інтэрнавана саюзнікамі, а пасля затопленая пакінутымі германскімі экіпажамі на базе Скапа Флоў у 1919 годзе.

Асноўныя сілы кайзераўскіх ВМС называліся Флотам Адкрытага мора (ням.: Hochseeflotte). Караблі імператарскіх ВМС пазначаліся як SMS (ням.: Seiner Majestät Schiffкарабель Яго вялікасці). Пераемнікам кайзераўскіх ВМС былі Імперскія ВМС (ням.: Reichsmarine) Веймарскай рэспублікі.

Арганізацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1889 годзе было скасавана германскае адміралцейства з заменай яго трыма органамі:

  • Вышэйшае камандаванне флоту
  • Імперскае марское міністэрства
  • Марскі кабінет

Распрацоўка аператыўных планаў перайшла да Вышэйшага камандавання флотам, якое паслядоўна узначальвалі адміралы фон дэр Гольц (1889—1895 гады) і фон Кнор (1895—1899 гады).

У 1899 годзе паступіў загад кайзера Вільгельма II, змяніўшы існуючы да гэтага часу сістэму кіравання германскім ваенна-марскім флотам. У першым квартале 1899 года выйшлі две найважнейшых пастановы кабінета міністраў Германіі.

Першай пастановай ад 27 лютага 1899 года ўвялі папраўку да закона 1898 года аб флоце аб увядзенні новай класіфікацыі тыпаў караблёў. Браняносцы 1-га класа, і браняносцы 3-га класа атрымлівалі адзінае пазначэнне «лінейны карабель» (скар. лінкар).

З прычыны прынятага кайзерам рашэння ўзяць на сябе непасрэднае кіраўніцтва ваенна-марскімі сіламі імперыі, другой пастановай кабінета міністраў ад 14 сакавіка 1899 года вышэйшае камандаванне ваенна-марскога флоту скасавалі, паколькі зрабілася непатрэбным існаванне галоўнага камандавання як прамежкавай інстанцыі паміж кіраўніком дзяржавы і вышэйшымі марскімі службовымі асобамі. Пры гэтым яго функцыі перайшлі да шасці непасрэдна падначаленых кайзеру камандным інстанцыям:

  1. Галоўнае інспектарскае бюро флоту,
  2. Імперскае марское міністэрства,
  3. Галоўны марскі штаб,
  4. Марскі кабінет,
  5. Галоўныя камандзіры партоў Балтыйскага і Паўночнага мораў,
  6. Начальнікі эскадраў - практычнай і крэйсераў.

Галоўную ролю ў камандаванні ігралі імперскае марское міністэрства і марскі кабінет. Аднак штабное аддзяленне вышэйшага камандавання пакінулі і прысвоілі яму на будучыню назву марскога генеральнага штаба, чым рэгламентавалі яго непасрэдны ўдзел у планаванні будучых аперацый ваенна-марскога флоту Германіі. Начальнік штабнога аддзялення віцэ-адмірал Бендэман стаў першым начальнікам марскога генеральнага штаба. Адначасова 1-ю эскадру прама падпарадкавалі непасрэдна самому кайзеру, а на чале галоўнага інспектарскага бюро флоту паставілі аднаго з найстарэйшых адміралаў. Марскі кабінет таксама захаваў сваё існаванне, прычым, акрамя сваіх пастаянных функцый, у круг яго кампетэнцыі ўключылі рашэнне кадравых пытанняў (прызначэння, узнагароды, шлюбы і інш. афіцэрскага складу флоту).

Тактычнай дзейнасцю і аператыўнымі распрацоўкамі цяпер ведаў галоўны марскі штаб з дапамогай сваіх службовых інстанцый, асноўным з якіх стаў марскі генеральны штаб. Да Першай сусветнай вайны на пасадзе начальніка марскога генеральнага штаба змянілася сем адміралаў.

Пытанні баявой падрыхтоўкі былі даручаны імперскаму марскому міністэрству і галоўнаму марскому штабу. Ідэю генерала фон Капрыві — нападзенне на паўночнае ўзбярэжжа Францыі — падзялялі і вышэйшае камандаванне флотам, і марскі генеральны штаб, і яе паклалі ў аснову аператыўных планаў як на выпадак ізаляванага канфлікту з Францыяй, так і ваеннага сутыкнення Дваістага або Траістага саюзаў.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Першая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

Саступаючы па сіле брытанскаму флоту (34 дрэдноўта і лінейных крэйсера да пачатку вайны), германскія ВМС (24 дрэдноўта і лінейных крэйсера)[1] імкнуліся аслабіць блакаду Германіі і падарваць забеспячэнне Вялікабрытаніі, паралельна вядучы актыўную кампанію на Балтыцы супраць расійскага Балтыйскага флоту.

Званні[правіць | правіць зыходнік]

  • Грос-адмірал (Großadmiral)
  • Адмірал (Admiral)
  • Віцэ-адмірал (Vizeadmiral)
  • Контр-адмірал (Konteradmiral)
  • Капітан мора (Kapitän zur See)
  • Капітан фрэгата (Fregattenkapitän)
  • Капітан карвета (Korvettenkapitän)
  • Капітан-лейтэнант (Kapitänleutnant)
  • Старшы лейтэнант мора (Oberleutnant zur See)
  • Лейтэнант мора (Leutnant zur See)
  • Дэк-афіцэр лейтэнант (Deckoffizierleutnant)
  • Прапаршчык мора (Fähnrich zur See)
  • Марскі кадэт (Seekadett)
  • Обер-дэк-афіцэр (Oberdeckoffizier)
  • Дек-афіцэр (Deckoffizier)
  • Фельдфебель (Feldwebel)
  • Віцэ-фельдфебель (Vize-Feldwebel)
  • Обер-Маат (Obermaat)
  • Маат (Маат)
  • Старшы матрос (Obermatrose)
  • Матрос (Matrose)

Сцягі караблёў і суднаў[правіць | правіць зыходнік]

Сцягі службовых асоб[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]