Клаўдзій Рутылій Намацыян
Клаўдзій Рутылій Намацыян лац.: CLAVDIVS RVTILIVS NAMATIANVS | ||
| ||
---|---|---|
Папярэднік | Флавій Аній Еўхарый Епіфаній | |
Пераемнік | Цэцына Дэцый Ацынатый Альбін | |
Дзейнасць | паэт, палітык | |
Нараджэнне | IV стагоддзе | |
Смерць | V стагоддзе |
Клаўдзій Рутылій Намацыян (лац.: Claudius Rutilius Namatiānus) — рымскі дыдактычны паэт і дзяржаўны дзеяч пачатку V стагоддзя, родам з Галіі, язычнік. Сустракаецца варыянт імя Нуманцыян (лац.: Numantianus).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Намацыян паходзіць з паўднёвай Галіі, дзе, па некаторых здагадках, яго род валодаў значным маёнткам. У Рыме, пры імператары Ганорыі ў 412 годзе ён займаў пасаду магістра афіцый (лац. magister officiorum), дзе кіраваў замежнымі справамі, паштовай службай і майстэрнямі зброі. У 414 годзе стаў прэфектам Рыма (лац. praefectus urbi). У 416 годзе (па іншых дадзеных, 417 годзе), праз шэсць гадоў пасля спусташэння Рыма Аларыхам I ён марскім шляхам вярнуўся на радзіму, у Галію, якую ў той час спусташалі вестготы - каб выратаваць сваю маёмасць ад варвараў. Сваё марское падарожжа з Рыма ў Галію ён апісаў у элегічнай паэме «Аб маім вяртанні».
Літаратура пра Намацыяна[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Лацінскі тэкст
- Rutilius Claudius Namatianus. De reditu suo sive iter Gallicum.(лац.) На аснове тэксту R. Helm’а, але з адрозніваннем «u» і «v».