Кляцішынскае балота

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кляцішынскае балота — балота на паўднёвым захадзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, у вадазборы рэк Талька і Цітаўка. Нізіннага (78 %), пераходнага (14 %) і вярховага тыпу. Плошча 5,4 тыс.га, у межах прамысловага пакладу 4 тыс.га. Глыбіня торфу да 7,5 м, сярэдняя 2,3 м. Асушаная частка балота выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На плошчы 2 тыс.га лес з хвоі і бярозы, асушаны рэдкай сеткай каналаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]