Талька (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Талька
Talka River.JPG
Выток каля Ліпнікі Гарэлецкага сельсавета
Вусце Свіслач
Вышыня вусця 150[1] м
Даўжыня 32 км
Вадазбор 341 км²
Краіна Беларусь

Та́лька, Гарэлецкі канал, мясцовая назва Таль — рака ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток Свіслачы (басейн Дняпра).

Даўжыня 32 км. Вадазбор 341 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 .

Асноўныя прытокі: Суцінка (справа).

Пачынаецца на меліяраваным балоце за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Ліпнікі Навасёлкаўскага сельсавета, вусце за 1,8 км на поўнач ад вёскі Талька. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Рэчышча каналізаванае.

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 27—28. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 409. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).