Кліменцій Пятровіч Шут

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кліменцій Пятровіч Шут
Дата нараджэння

1925

Месца нараджэння

Чэрвеньскі раён, Менская акруга, БССР, СССР

Дата смерці

7 студзеня 1969(1969-01-07)

Грамадзянства

Flag of Byelorussian SSR.svg Беларусь

Род дзейнасці

археолаг

Месца працы

Інстытут гісторыі НАНБ

Альма-матар

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Кліме́нцій Пятро́віч Шут (1925, Чэрвеньскі раён — 7 студзеня 1969) — беларускі археолаг.

У 1960 скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. 3 1960 навуковы супрацоўнік сектару археалогіі Інстытута гісторыі АН Беларусі. У 19591961 удзельнічаў у працы Мінскай археалагічнай экспедыцыі, з 1963 даследаваў гарадзішчы ранняга жалезнага веку на поўначы Беларусі, на многіх гарадзішчах правёў шурфоўку (неглыбокая вертыкальная выпрацоўка для разведкі выкапняў). Адкрыў і ўвёў у навуковы ўжытак больш за 10 археалагічных помнікаў. Падрыхтаваў археалагічную карту паўночнай Беларусі са спісам гарадзішчаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.