Клініцкае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Клініцкае балота)

Клініцкае — балота нізіннага тыпу, на паўднёвым усходзе Салігорскага раёна, у вадазборы Даманавіцкага канала (упадае ў р. Случ). Плошча складае 3,2 тыс. га, у межах прамысловага паклада 1,6 тыс. га. Глыбіня торфу да 3,5 м, сярэдняя 0,8 м, ступень распаду 42 %, попельнасць 19 %. Станам на 1978 год запасы торфу складалі 2,5 млн т. Балота асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]