Кнут Віксель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кнут Віксель
Knut Wicksell.jpg
Дата нараджэння 20 снежня 1851(1851-12-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 мая 1926(1926-05-03)[4][1][…] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Sven Wicksell[d]
Род дзейнасці эканаміст, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юхан Густаў Кнут Віксель (шведск.: Johan Gustaf Knut Wicksell, 20 снежня 1851, Стакгольм, Швецыя3 мая 1926) — шведскі эканаміст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Упсальскі ўніверсітэт у 1884 годзе.

Заснавальнік т.зв. шведскай школы ў палітэканоміі.

Займаўся праблемамі эканамічнай раўнавагі, грошай, крэдыту, а таксама нормы працэнта. Рух нормы працэнта звязваў з інвестыцыйным працэсам і ў гэтым пытанні лічыцца папярэднікам Дж. М. Кейнса.

Адзін са стваральнікаў тэорыі эканамічнай раўнавагі ў капіталізме, галоўнай умовай якой лічыў грашовы фактар — роўнасць паміж зберажэннямі і інвестыцыямі.

Паслядоўнік Т. Р. Мальтуса. Лічыў, што колькаснае павелічэнне чалавецтва перашкаджае ўздыму жыццёвага ўзроўню людзей, якія працуюць.

Прафесар універсітэта ў Лундзе ў 19001916 гадах.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Knut Wicksell // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в 18511220 Wicksell, Johan Gustaf Knut // Swedish death index Праверана 23 кастрычніка 2018.
  4. Викселль Кнут // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Wicksell, Johan Gustaf KnutSvenskagravar.se. Праверана 12 ліпеня 2017.
  6. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0