Перайсці да зместу

Княжыца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Княжыца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
158 м
Насельніцтва
  • 166 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Паштовыя індэксы
211304
Аўтамабільны код
2
Княжыца на карце Беларусі ±
Княжыца (Беларусь)
Княжыца
Княжыца (Віцебская вобласць)
Княжыца

Кня́жыца — вёска ў Лятчанскім сельсавеце Віцебскага раёна. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск-Полацк. Вёска размешчана каля аўтадарогі Р151 (Дымаўшчына-Старое Сяло) у 15 км на захад ад Віцебска. Насельніцтва 146 жыхароў (2009). Вёска складаецца з двух частак: гістарычнай вёскі і пасёлка ля чыгуначнай станцыі.

У 1784 годзе вёска Княжыца належала графу Міхаілу Казіміравічу Пацею. У 1866 годзе ля вёскі пракладзеная Дынабург-Віцебская чыгунка і пабудавана станцыя Княжыца. Каля станцыі сфармаваўся аднайменны пасёлак. У пачатку XX стагоддзя маёнтак Княжыца Мішкаўскай воласці Віцебскага павета належала дваранцы К. Баршчэўскай. У маёнтку 1 двор, 25 жыхароў. Пасёлак каля станцыі Княжыцы належаў мешчаніну І. Шкоўскаму, 1 двор, 20 жых.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]