Вялікія Лётцы
Вёска
Вялікія Лётцы
|
Вялікія Лётцы — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Размешчана за 11 км на захад ад Віцебска на аўтадарозе Р151, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Лётцы, на беразе возера Лётцы.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 524 жыхары, 163 двары (1996)
Батанічны сад[правіць | правіць зыходнік]
Быў закладзены ў маёнтку Вялікія Лётцы У. У. Адамавым. Дзейнічаў у пачатку XX стагоддзя да 1924 года. У 1910 годзе ў садзе раслі 344 віды дрэў, 664 віды травяністых і паўхмызняковых раслін, 13 відаў папараці. Большая частка калекцыі саду сфарміравана ў 1912 годзе. У стварэнні батанічнага саду прымалі вядомыя батанічныя арганізацыі і батанікі, насенне дастаўляліся Пецярбурга, Варшавы, Парыжа, Жэневы і іншых месцаў[1].
У канцы 1924 года ў садзе налічвалася каля 400 відаў рэдкіх парод дрэў, мелася калекцыя шматгадовых травяністых раслін, цяпліца з 300 відамі экзатычных раслін, гербарый, больш за 2000 відаў лекавых, тэхнічных, ягадных і іншых раслін, калекцыя насення больш за 1000 відаў. Працаваў батанічны музей. Сад выдаваў дэлектус(руск.) бел., вёў абмен насеннем.
Пасля 1924 г. частка калекцыі (каля 200 відаў) была перанесена ў Віцебск. Калекцыя батанічнага саду страчана ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Захаваліся асобныя асобнікі ліпа буйналістая (Tilia platyphyllos), вольха шэрая (Alnus incana f. acuminata), клён палявы (Acer campestre), Populus ×petrowskiana, а таксама зараснікі Syringa josikaea, Rubus odoratus і інш.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Сядзіба вучонага-батаніка У. У. Адамава (сядзібны дом канца XIX — пачатку XX стагоддзя, фрагменты батанічнага саду)[2].
- Участак старой дарогі ў Полацк, брукаванай каменем.
- Гарадзішча на беразе возера Лётцы пры ўпадзенні ракі Вужніца.
Зноскі
- ↑ Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн., 1989. — С. 514. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.
- ↑ Усадьба Адамовых
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
- Витебск. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелЭн им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
- Федорук А. Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. — Мн.: Ураджай, 1989. — 247 с.: ил. — 10 300 экз. — ISBN 5-7860-0086-9
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — С. 514. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Вялікія Лётцы на сайце Глобус Беларусі (руск.)