Кожны за сябе, а Бог супраць усіх
Кожны за сябе, а Бог супраць усіх | |
---|---|
ням.: Jeder für sich und Gott gegen alle | |
Жанр | біяграфічны фільм і драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Filmverlag der Autoren[d], ZDF[d] і Werner Herzog Filmproduktion[d] |
Працягласць | 110 ± 1 хв. |
Краіна | |
Мова | нямецкая |
Год | 1 лістапада 1974[1], 15 мая 1975[1], 27 верасня 1975[1], 6 кастрычніка 1975[1] і 29 кастрычніка 1975[1] |
IMDb | ID 0071691 |
«Кожны за сябе, а Бог супраць усіх» (ням.: Jeder für sich und Gott gegen alle) — мастацкі фільм 1974 года рэжысёра Вернера Херцага. Галоўныя ролі выканалі Бруна Шлейнштайн і Вальтер Ладэнгаст[3].
Карціна апавядае біяграфію Каспара Хаўзера — рэальнага падлетка, які невядома адкуль з’явіўся ў Нюрнбергу ў 1828 годзе і праз пяць гадоў быў забіты пры нявысветленых абставінах.
Журы Канскага кінафестывалю 1975 года прысудзіла фільму Гран-пры. На амерыканскія экраны ён выйшаў пад назвай «Загадка Каспара Хаўзера» (англ.: The Enigma of Kaspar Hauser). У жніўні 2002 года «Anchor Bay Entertainment» выпусціла «Загадку Каспара Хаўзера» з каментарамі рэжысёра на DVD.
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]- Бруна Шлейнштайн — Каспар Хаўзер
- Вальтер Ладэнгаст — гер Даўмер
- Брыгіта Міра — служанка
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох і занёс карціну ў свой спіс «Выдатных фільмаў»[4].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 5 кінаўзнагародамі і яшчэ 3 намінацыямі[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д https://www.imdb.com/title/tt0071691/releaseinfo
- ↑ filmportal.de — 2005.
- ↑ Jeder für sich und Gott gegen alle (1974) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 4 кастрычніка 2024.
- ↑ Roger Ebert. A man nobody knew, standing in the town square one morning (англ.). Сайт Роджэра Эберта (17 лістапада 2007). Праверана 4 кастрычніка 2024.
- ↑ Jeder für sich und Gott gegen alle (1974) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 4 кастрычніка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кожны за сябе, а Бог супраць усіх на сайце «Internet Movie Database» (англ.)