Кола Літвы і Русі ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі
Выгляд
«Кола Літвы і Русі» ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі (1906—1917) — аб’яднанні дэпутатаў-католікаў з Заходняга краю Расійскай імперыі ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі ў 1906—1917 гг. У ідэалагічных адносінах да 1911 г. групоўка ў сваёй большасці была прыхільніцай «краёвай ідэі» («краёвасці») — яе ліберальна-кансерватыўнага кірунку, а з 1911 г. у яе шэрагах значыліся і прыхільнікі ідэй польскіх нацыянальных дэмакратаў (польскіх «эндэкаў», «эндэцыі»). Выбары дэпутатаў праходзілі ў 1906, 1909, 1910 і 1913 г., склад групоўкі змяняўся і звужаўся па колькасці з кожнымі выбарамі. Групоўка разам з «Колам Каралеўства Польскага» стварала «Саюз Колаў Каралеўства Польскага і Краёў Літвы і Русі» ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі.
Склад у 1906—1909 гг.
[правіць | правіць зыходнік]- Віленская губерня — граф Іпаліт Оскаравіч Корвін-Мілеўскі (1848—1932)
- Гродзенская губерня — Дзмітрый Рышардавіч Карыбут-Дашкевіч (1856—1924)
- Ковенская губерня — граф Аляксандр Юзафавіч Тышкевіч (1864—1944)
- Мінская губерня — Эдвард Адамавіч Вайніловіч (1847—1928)
- Віцебская губерня — Станіслаў Ігнатавіч Лапацінскі (1851—1933)
- Магілёўская губерня — Густаў Вінцэнтавіч Выкоўскі (1860—1940) — да 25 ліпеня (7 жніўня) 1906 г. / з 11 (24) студзеня 1907 г. Уладзіслаў Платонавіч Войніч-Сянажэцкі (1850—1914)
- Кіеўская губерня — Станіслаў Севярынавіч Сырачынскі (1847—1912)
- Валынская губерня — граф Ян Эмілевіч Алізар (1855—1915)
- Падольская губерня — Вацлаў (Венцаслаў) Адольфавіч Елавіцкі (1851—1928) — да 1 (14) красавіка 1908 г. / з 3 (16) красавіка 1908 г. граф Ксаверый Аляксандравіч Арлоўскі (1862—1926)
Склад у 1909—1910 гг.
[правіць | правіць зыходнік]- Віленская губерня — граф Іпаліт Оскаравіч Корвін-Мілеўскі (1848—1932)
- Гродзенская губерня — Канстанцін Скірмунт (1866—1949)
- Ковенская губерня — Аляксандр Эдвардавіч Мяйштовіч (1864—1943)
- Мінская губерня — князь Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі (1861—1919)
- Віцебская губерня — Станіслаў Ігнатавіч Лапацінскі (1851—1933)
- Магілёўская губерня — Уладзіслаў Платонавіч Войніч-Сянажэцкі (1850—1914)
- Валынская губерня — граф Ян Эмілевіч Алізар (1855—1915)
- Падольская губерня — граф Ксаверый Аляксандравіч Арлоўскі (1862—1926)
Склад у 1910—1913 гг.
[правіць | правіць зыходнік]- Віленская губерня — Аляксандр Станіслававіч Хамінскі (1859—1936)
- Гродзенская губерня — Канстанцін Скірмунт (1866—1949)
- Ковенская губерня — Аляксандр Эдвардавіч Мяйштовіч (1864—1943)
- Мінская губерня — Раман Аляксандравіч Скірмунт — да 3 (16) студзеня 1911 г. / з 1911 г. Караль Канстанцінавіч Незабытоўскі (1865—1952)
- Магілёўская губерня — Уладзіслаў Платонавіч Войніч-Сянажэцкі (1850—1914)
- Кіеўская губерня — Станіслаў Аляксандравіч Горват (1866—1930)
- Валынская губерня — граф Ян Эмілевіч Алізар (1855—1915)
- Падольская губерня — граф Ксаверый Аляксандравіч Арлоўскі (1862—1926)
Склад у 1913—1916 гг.
[правіць | правіць зыходнік]- Віленская губерня — Станіслаў Ігнатавіч Лапацінскі (1851—1933)
- Гродзенская губерня — Канстанцін Скірмунт (1866—1949)
- Ковенская губерня — Аляксандр Эдвардавіч Мяйштовіч (1864—1943)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Западные окраины Российской империи / Л. А. Бережная [и др.]; науч. ред. М. Долбилов, А. Миллер. — Москва: Новое литературное обозрение, 2006. — 608 с.
- История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А. Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.
- Раюк, А.Р. Беларускі палітычны кансерватызм канца XIX – пачатку XX ст. Архівавана 3 сакавіка 2022. / А.Р. Раюк // Научные труды Респ. ин-та высш. школы. Истор. и псих.-пед. науки : сб. науч. ст.: в 3 ч. / РИВШ ; редкол. : В.А. Гайсёнок [и др.]. — Минск : РИВШ, 2020. — Вып. 20. — Ч. 2. — С. 178—184.
- Раюк, А. Р. Статус Беларусі ў свядомасці мясцовых каталіцкіх дваран-кансерватараў канца XIX — пачатку XX ст. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2020. — Вып. 27. — С. 337—342.
- Раюк, А. Р. Эвалюцыя прасторавых меж «Края» у палітычных праграмах краёўцаў-кансерватараў Беларусі і Літвы ў 1905—1908 гг. Архівавана 16 снежня 2022. / А. Р. Раюк // Научные труды Респ. ин-та высш. школы. Истор. и псих.-пед. науки : сб. науч. ст.: в 3 ч. / РИВШ ; редкол. : В. А. Гайсёнок [и др.]. — Минск : РИВШ, 2022. — Вып. 22. — Ч. 2. — С. 145—152.
- Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — Санкт-Пецярбург : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.
- Jurkowski, R. Sukcesy i porażki. Ziemiaństwo polskie Ziem Zabranych w wyborach do Dumy Państwowej i Rady Państwa 1906—1913 / R. Jurkowski. — Olsztyn: WUWM Olsztyn, 2009. — 550 s.
- Korwin-Milewski, H. Siedemdziesiąt lat wspomnień (1855—1925) / H. Korwin-Milewski. — Poznań : 1930, Jan Jachowski. — 600 s.
- Szpoper, D. Gente Lithuana, Natione Lithuana. Myśl polityczna i działalność Konstancji Skirmuntt (1851—1934) / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 2009. — 487 s.
- Szpoper, D. Sukcesorzy Wielkiego Księstwa. Myśl polityczna i działalność konserwatystów polskich na ziemiach litewsko-białoruskich w latach 1904—1939 / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 1999. — 357 s.
- Woyniłłowicz, E. Wspomnienia. 1847—1928 / E. Woyniłłowicz. — Wilno : Józef Zawadzki, 1931. — cz. 1. — 368 s.