Комплекс непаўнацэннасці
Комплекс непаўнацэннасці | |
---|---|
|
Комплекс непаўнацэннасці — гэта сукупнасць псіхалагічных і эмацыянальных адчуванняў чалавека, якія выражаюцца ў пачуцці асабістай недасканаласці і ірацыянальнай веры ў перавагу навакольных людзей над сабой. Комплекс непаўнацэннасці ўзнікае па разным прычынам, такім як: дыскрымінацыя, душэўныя траўмы, асабістыя памылкі і няўдачы і г. д. Комплекс непаўнацэннасці значна ўплывае на самаадчуванне і паводзіны чалавека.
Першым чалавекам, хто даследваў і апісаў гэты комплекс, быў аўстрыйскі псіхолаг Альфрэд Адлер.
Людзі, якія пакутуюць ад комплексу непаўнацэннасці, бачаць сябе як штосьці нязначнае і недасканалае. У многіх пацыентаў па гэтай прычыне развіваюцца дэпрэсіі, з-за якіх ў цяжкіх выпадках можа з’явіцца небяспека самагубства.
Адным з сімптомаў гэтага комплексу можа быць дэманстрацыя сігналаў, якімі пакутнік спрабуе звярнуць на сябе ўвагу астаніх людзей. Іншымі сімптомамі могуць быць недастатковыя кантакты з навакольнымі, страх людзей, страх зрабіць памылку, пастаяннае напружанне. Часам комплекс непаўнацэннасці можа быць падсвядомай прычынай дэфектаў маўлення.
Нярэдка чалавеку характэрны спробы кампенсаваць асабістую непаўнацэннасць з дапамогай выстаўлення сябе напаказ у якасці ахвяры. Для маскіроўкі ў маладых мужчын непаўнацэннасці часта назіраюцца павышаная агрэсіўнасць і ўжыванне алкаголю, а таксама сімвалы статусу, такія як, напрыклад, залатыя ўпрыгожванні, спартыўныя аўтамабілі, характэрная вопратка і г. д. Празмерная фанабэрыстасць таксама можа сведчыць пра парушанае пачуццё ўласнай годнасці.
Комплекс непаўнацэннасці ў цэлым з’яўляецца негатыўнай з’явай. Аднак у некаторых выпадках ён можа матываваць чалавека на дасягненне пазітыўных мэт у жыцці[1].
Развіццё комплексу непаўнацэннасці
[правіць | правіць зыходнік]Альфрэд Адлер лічыў, што комплекс непаўнацэннасці развіваецца ў дзяцей па некалькім прычынам[2]:
- Фізічныя недахопы (напрыклад, непаўнацэннасць якога-небудзь органа, маленькі рост, непрапарцыянальнасць).
- Празмерная апека бацькоў, якая не дазваляе навучыцца самастойна вырашаць праблемы.
- Адсутнасць увагі бацькоў зніжае ўпэўненасць у сваіх сілах.
Фізічныя недахопы часта імкнуцца кампенсаваць узмоцненымі трэніроўкамі. Напрыклад, Дэмасфен, які заікаўся з дзяцінства, стаў адным з лепшых аратараў; Вілма Рудольф, якая ў дзяцінстве хварэла на поліяміэліт, з-за чаго доўгі час мела праблемы з хадзьбой, стала трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай у лёгкай атлетыцы. Адлер мяркуе, што выдатныя людзі дамагаліся сваіх вынікаў, у тым ліку ў творчасці, у працэсе пераадолення асабістых комплексаў непаўнацэннасці.
Калі комплекс непаўнацэннасці пераадолець не атрымалася, гэта можа прывесці да неўрозу ў сталыя гады. Часам комплекс непаўнацэннасці праяўляецца знешне ў комплексе перавагі — у выхвалянні і фанабэрыі.
Пачуццё непаўнацэннасці і дэпрэсіі, якія вынікаюць з гэтага, нярэдка маюць карані ў раннім дзяцінстве. Навукова даказана, што недастатковая ўвага да дзіцяці і пастаянная крытыка могуць падарваць развіццё здаровага пачуцця ўласнай годнасці ў падлетка.
Пры гэтым трэба адзначыць, што Зігмунд Фрэйд у «Лекцыях па ўводзінах у псіхааналіз» пісаў:
Ведаю, што вы многа чулі пра пачуццё непаўнацэннасці, якое характарызуе якраз неўротыкаў. Яно праяўляецца ў так званай мастацкай літаратуры. Пісьменнік, які выкарыстаў словазлучэнне «комплекс непаўнацэннасці», ліча, што гэтым ён задавальняе ўсе патрабаванні псіхааналізу і ўзнімае свой твор на больш высокі псіхалагічны ўзровень. На самай справе штучнае словазлучэнне «комплекс непаўнацэннасці» у псіхааналізе амаль не ўжываецца. Ён не з’яўляецца для нас чымсьці простым, тым больш элементарным. Зводзіць яго да самаўспрымання магчымага недаразвіцця органаў, як гэта любяць рабіць прадстаўнікі школы так званай індывідуальнай псіхалогіі, здаецца нам недальнабачным зманам. Пачуццё непаўнацэннасці мае глыбока эратычныя карані. Дзіця адчувае сябе непаўнацэнным, калі заўважае, што яно нялюбае, гэтак жа як і дарослы. Адзіны орган, які можа разглядацца як непаўнацэнны, гэта рудыментарны пеніс, клітар дзяўчынкі. Але па большай частцы пачуццё непаўнацэннасці адбываецца з стаўлення Я да свайго Звыш-Я, з'яўляючыся, як і пачуццё віны, выразам напружання паміж імі. Пачуццё непаўнацэннасці і пачуццё віны ўвогуле цяжка аддзяліць адзін ад аднаго. Магчыма, было б правільна бачыць у першым эратычнае дапаўненне да пачуцця маральнай непаўнацэннасці. Гэтаму пытанню размежавання паняццяў мы ў псіхааналізе надавалі мала ўвагі.
Дзякуючы таму, што комплекс непаўнацэннасці стаў такім папулярным, я дазволю сабе зрабіць тут невялікае адступленне. У аднаго гістарычнага дзеяча нашага часу, які жыве і дагэтуль, але адышоў ад спраў, з прычыны радавой траўмы мела месца недаразвіццё адной з рук. Вельмі вядомы пісьменнік нашых дзён, які ахвотней за ўсё пісаў біяграфіі выдатных людзей, заняўся жыццём гэтага згаданага мной чалавека. Але ж цяжка задушыць у сабе патрэбу ўглыбіцца ў псіхалогію, калі пішаш біяграфію. Таму наш аўтар адважыўся на спробу пабудаваць усё развіццё характару свайго героя вакол пачуцця непаўнацэннасці, якое было выклікана гэтым фізічным дэфектам. Але пры гэтым ён недаглядзеў адзін маленькі, але немалаважны факт. Звычайна маці, якім лёс дала хворага або непаўнацэннага дзіцяці, спрабуюць папоўніць гэтую несправядлівасць празмернай любоўю. У нашым выпадку ганарлівая маці павяла сябе па-іншаму, яна адмовіла дзіцяці ў каханні з-за яго недахопу. Калі ён стаў магутным чалавекам, то ўсімі сваімі дзеяннямі даказаў, што так ніколі і не дараваў сваёй маці. Калі вы ўявіце сабе значэнне матчынага кахання для дзіцячага душэўнага жыцця, вы, мабыць, разумова зробіце папраўкі ў тэорыю непаўнацэннасці біёграфа.
Хутчэй за ўсё Фрэйд меў на ўвазе кайзера Вільгельма II, які з нараджэння пакутаваў ад фізічнага недахопу — пашкоджанне левай рукі, якая была карацейшая за правую на 15 см.
Побач з псіхалагічнымі фактарамі развіцця комплексу непаўнацэннасці не менш важная роля і іншых знешніх фактараў — дэмаграфічных, сацыяльных, палітычных, рэлігійных. Нярэдка прадстаўнікі меншасцяў, якія сталі ахвярамі дыскрымінацыі, пакутуюць ад комплексу непаўнацэннасці ў адной або некалькіх са згаданых катэгорый. Напрыклад, сярод этнічных меншасцяў часта сустракаецца комплекс этнічнай непаўнацэннасці. Сярод людзей, якія выраслі ў небагатых сем’ях, на фоне заможнасці іншых можа сфармавацца комплекс класавай непаўнацэннасці і г.д.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Сацыяфобія
- Трывожнае растройства асобы
- Псіхааналіз
- Манія велічы
- Індывідуальная псіхалогія
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 398 с.: іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Альфрэд Адлер. Навука жыць
- З. Фрэйд. Уводзіны ў псіхааналіз: Лекцыі