Конрад II Чэрскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Конрад II Чэрскі
Konrad II czerski
Конрад II Чэрскі
князь мазавецкі, плоцкі і чэрскі
1264 — 1294
Папярэднік: Земавіт I Мазавецкі
Пераемнік: Баляслаў II Мазавецкі
князь сандамежскі
1289 — 1289
Папярэднік: Баляслаў II Мазавецкі
Пераемнік: Уладзіслаў I Лакетак
 
Нараджэнне: каля 1250
Смерць: 24.06 ці 21.10.1294
Варка пад Чэрскам
Род: Пясты
Бацька: Земавіт I Мазавецкі
Маці: Пераяслава Данілаўна Галіцкая
Жонка: Ядвіга Лягніцкая
Дзеці: Ганна Чэрская

Конрад II Чэрскі (каля 1250 — 23 чэрвеня / 21 кастрычніка 1294) — князь мазавецкі (12641275), чэрскі (12641294), плоцкі (12641275) і сандамежскі (1289), старэйшы сын князя мазавецкага Земавіта I і Пераяславы Галіцкай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1262 годзе пасля гібелі свайго бацькі, князя мазавецкага Земавіта I, Конрад II быў захоплены ў палон літоўцамі. У літоўскім палоне Конрад Мазавецкі правёў два гады. У 1264 годзе Конрад быў вызвалены з літоўскага палону і вярнуўся ў Мазовію, дзе разам са сваім малодшым братам Баляславам атрымаў у спадчыну Мазавецкае княства. Спачатку за малалетніх братоў Конрада і Баляслава кіравалі ў якасці рэгентаў іх маці Пераяслава Галіцкая і князь вялікапольскі Баляслаў Набожны.

У 1275 годзе паводле новага падзелу княства Конрад атрымаў у спадчыннае валоданне частку Мазовіі са сталіцай у Чэрску, а яго малодшы брат Баляслаў — астатнія землі з цэнтрам у Плоцку. Паміж двума братамі Конрадам і Баляславам пачалася міжусобная барацьба за ўладу ў Мазовіі.

У 1279 годзе пасля смерці князя кракаўскага і сандамежскага Баляслава V Сарамлівага (12261279) кракаўскі і сандамежскі прастолы заняў князь серадзкі, лэнчыцкі і інаўрацлаўскі Лешак II Чорны (каля 12411288). У 1282 г. праціўнікі Лешака Чорнага здалі гарады Сандомеж і Радам мазавецкаму князю Конраду Чэрскаму. У маі 1285 года ў бітве над Рабай кракаўскі князь Лешак Чорны атрымаў перамогу над войскам Конрада Чэрскага. У 1288 годзе пасля смерці князя кракаўскага і сандамежскага Лешака Чорнага князь Конрад чэрскі падтрымліваў князя ўрацлаўскага Генрыха Пробуса ў яго барацьбе супраць свайго малодшага брата Баляслава Плоцкага. Пасля перамогі Генрыха Пробуса Конрад Чэрскі ў 1289 годзе заключыў дагавор са сваім малодшым братам, князем Баляславам Плоцкім, і атрымаў ад яго ў валоданне Сандомеж. У тым жа 1289 годзе князь Конрад чэрскі быў выгнаны з Сандомежа князем серадзкім і куяўскім Уладзіславам Лакеткам.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Каля 1270 года Конрад II Чэрскі ажаніўся з Ядвігай, дачкой князя лягніцкага Баляслава Рагаткі. Дзеці: Ганна Чэрская (каля 12701324), жонка з 1289/1290 года князя рацібожскага Пржамыслава.