Кораваі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кораваі
(Korowai)
KorowaiHombre01.jpg
Агульная колькасць 4100 (2016)
Рэгіёны пражывання Правінцыя Папуа, Інданезія
Мова кораваі
Рэлігія магія, анімізм, культ продкаў, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы

Ко́раваі, або ко́луфа (індан.: Suku Korowai) — папуаскі народ на паўднёвым усходзе інданезійскай правінцыі Папуа. Агульная колькасць (2016 г.) - 4 100 чал.[1]

Кораваі жывуць у ізаляванай лясістай мясцовасці. Першы кантакт з еўрапейцамі адбыўся толькі ў 1974 г. Галоўныя заняткі — вандроўнае паляванне і збіральніцтва. Каля часовых паселішчаў займаюцца прымітыўным земляробствам. Вырошчваюць клубневыя, тытунь і бананы. Важную ролю ў сілкаванні і культуры паўседзённага жыцця адыгрывае сагавая пальма.

Падзяляюцца на адносна невялікія родавыя групы, якія займаюць пэўную тэрыторыю. У 1992 г. улады Інданезіі афіцыйна зарэгістравалі два паселішчы Янірума і Мангел, раней створаныя для кораваі хрысціянскімі місіянерамі. У мінулым сталых паселішчаў не было. Кораваі часцяком станавіліся ахвярамі паляўнічых за галавамі — прадстаўнікоў суседніх народаў. Аснова грамадства — малая нуклеарная сям'я, аднак захоўваюцца шчыльныя адносіны з бліжэйшымі сваякамі. Распаўсюджана палігінія. Правадырамі становяцца найбольш паважаныя мужчыны.

Хаціна на дрэве

Кораваі вядомы звычаям будаваць хаціны на дрэвах, часам на вышыні да 45 м. У адной хаціне жыве да 15 чалавек. Знутры ладзяцца агмень і спальныя месцы.

Традыцыйныя рэлігійныя вераванні заснаваны на ўяўленні аб шматлікіх духах мболамболап, якія быццам бы насяляюць навакольную прастору. Пасля смерці дух чалавека спускаецца ў свет мёртвых, дзе сустракае продкаў, але з цягам часу можа вяртацца і ўвасабляцца ў новых чальцах сям'і. Шанаванне духаў продкаў — важны элемент рэлігійнай культуры. Лічыцца, што злыя духі лале́а выклікаюць хваробы, смерць і няўдачы. Кораваі таксама вераць у магію. З ёю звязаны рытуальны канібалізм, які шырока практыкаваўся да кантактаў з цывілізацыяй.

Мова кораваі адносіцца да транс-навагвінейскай сям'і папуаскіх моў. Падзяляецца на 3 дыялекты.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]